У Дыяцэзіі

Выстава графікі і жывапісу да 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі

19 снежня 2019 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адкрылася выстава графікі і дэкаратыўнага жывапісу «Крыжовы шлях-3» мастака Руслана Берліна. Гэта – адзін з этапаў аўтарскага праекта, прысвечанага 20-годдзю Віцебскай дыяцэзіі, а здзейсніўся ён з удзелам настаўнікаў мастака, выкладчыкаў Віцебскага тэхналагічнага каледжа Наталлі і Аляксандра Аніськовічаў. У цэнтры ўвагі Руслана Берліна і яго педагогаў — выявы храмаў розных веравызнанняў і канфесій, ...

Читать далее »

У парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння

Падзея адбылася 22 снежня 2019 г., падчас традыцыйнага фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» у касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння. У падзеі таксама ўдзельнічалі настаўнікі гурткоў дзіцячай творчасці Швед Л., Жылінская С., Варабчук В., Багадухава Л., Кадзетава М., Міхлюк М., якія таксама прадставілі свае цудоўныя творы і разам з навучэнцамі падрыхтавалі святочную імпрэзу, а ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча з Нараджэннем Хрыста

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе ...

Читать далее »

У Паставах адбылося адвэнтавае чуванне моладзі

21 снежня ў Паставах у касцёле Св. Антонія і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася моладзь з Віцебскай дыяцэзіі на адвэнтавае спатканне. Каля 120 маладых людзей з Глыбокага, Падсвілля, Варапаева, Шаркаўшчыны, Браслава, Мёр, Ідолты, Лынтуп, Камаяў, Друі і Пастаў прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася св. Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Затым адбылося дзяленне аплаткам. Моладзь мела магчымасць выказаць ...

Читать далее »

У Глыбокім дзейнічае фотавыстава “Хайсы – Віцебскія Курапаты”

Яе адкрыццё адбылося ў нядзелю 15 снежня ў касцёле Святой Тройцы. На адкрыцці выставы выступілі яе арганізатар Ян Дзяржаўцаў, кс. Вячаслаў Барок, які адмыслова прыехаў на гэту падзею з Расонаў, грамадскі дырэктар народнага мемарыялу “Курапаты” Алесь Чахольскі, а таксама пробашч парафіі ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч. – Пазнанне праўды ўключае ў сябе і пазнанне мінулага. Праўда – гэта мінулае, цяперашняе ...

Читать далее »

«Мы — прэзбітэрый Віцебскай дыяцэзіі, таму трэба трываць у еднасці з Богам і паміж сабою». Перадкалядная пастырская сустрэча ў Полацку

19 снежня ў полацкім касцёле Святога Андрэя Баболі адбылася перадкалядная пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэмай спаткання стала еднасць, якая павінна панаваць сярод духавенства і лучыць яго з Богам і вернікамі. На святочную сустрэчу духавенства з усёй дыяцэзіі з’ехалася больш за 70 святароў і некалькі дзесяткаў законнікаў і законніц. Перад святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ...

Читать далее »

У касцёле Святой Барбары завяршыўся чарговы этап рамонту

На працягу 2019 года, таксама як і ў мінулым годзе, у касцёле Святой Барбары ў Віцебску была адрамантавана паўднёвая сцяна прэзбітэрыя, фасад правай вежы да першага карніза і фрагмент фасада да першага карніза на абедзвюх вежах над дахам бочных наваў. Гэтая частка рамонту стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, якое выдзеліла на рамонт 40 тысяч ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве” прайшла ў Глыбокім

14 снежня 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла дыяцэзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве”. Разам з матулямі радасць сустрэчы раздзялілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, кс. Адам Квяткоўскі SDS, адказны за рух у дыяцэзіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч і Людміла Губіна, каардынатар руху ў Беларусі.    На сустрэчу прыехалі жанчыны з Браслава, Верхнядзвінска, Віцебска, Відзаў, Далёкіх, ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць тата с. Марыяны Гроць RM

10 снежня 2019 года на 63-м годзе жыцця адышоў да Пана спадар Мечыслаў Гроць, тата сястры Марыяны Гроць RM, якая нясе манаскае служэнне ў парафіі ў Варапаеве. Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 11 снежня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Мечыслава. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне Яўгену Шымановічу (+відэа)

7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры. Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ...

Читать далее »