У Дыяцэзіі

Адышоў у вечнасць кс. Уладзіслаў Мрувка, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі

Курыя дыяцэзіі ў Тарнаве (Польшча) паведаміла, што 24 лютага 2020 г. памёр кс. Уладзіслаў Мрувка, святар гэтай жа дыяцэзіі. Кс. Уладзіслаў нарадзіўся 24 мая 1944 г. у Альшане ў сям’і Яна і Разаліі з дому Гэймей. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Тарнаве і 30 мая 1971 г. прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. Працаваў у розных парафіях дыяцэзіі, а ад 1996 года да ...

Читать далее »

“Кожны дзень – гэта маленькае паміранне”. У Росіцы ўшанавалі памяць ахвяраў трагедыі

22 лютага 2020 года ўшанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры ў росіцкім касцёле Святой Тройцы сабраліся не толькі мясцовыя вернікі і пілігрымы з Беларусі, а святары і манахіні з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Да гэтага дня было прымеркаванае агульнадыяцэзіяльнае спатканне духавенства. На жаль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, таму ўрачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў Генеральны ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 22 лютага. Пачатак а 11 гадзіне. У праграме ўрачыстасці адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), святая Імша, працэсія на пляц мучаніцтва і гарачы пасілак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

Читать далее »

Адарацыю і малітву за кансэкраваных асоб правяла моладзь у Шаркаўшчыне

2 лютага ў Шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Падчас чування людзі рознага ўзросту спрабавалі адказаць на пытанні: Якое маё жыццё з Богам? Чаму жыццё не можа быць чарадой адных поспехаў? Што я зрабіў на карысць свайго бліжняга, а не дзеля сваёй карысці? Якім сваім учынкам я пакрыўдзіў Езуса? Менавіта 2 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае дзень ...

Читать далее »

Распачаты працэс беатыфікацыі Яўгенія Кулешы МІС

Згодна з паведамленнем айца Анджэя Пакулы, Генеральнага настаяцеля Кангрэгацыі Айцоў-Марыянаў, Варшаўская Архідыяцэзія пачала працэс беатыфікацыі святара, які з 1938 па 1941 гг. працаваў у Друі. Гаворка ідзе пра Слугу Божага Яўгенія Кулешу MIC. “Слуга добры і верны,… увайдзі ў радасць гаспадара твайго” (Мц 25, 21). Яўгеній Кулеша нарадзіўся 8 сакавіка 1891 г. у Варшаве ў сям’і Войцеха і Францішкі Дваракоўскіх. ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства ў Віцебскай катэдры

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам гэтага года «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 27, 18 – 28, 10), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян, паведамляе vitkatedra.by. Матэрыялы на сёлетні тыдзень за адзінства хрысціянаў былі падрыхтаваныя рознымі хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце. Гісторыя хрысціянства ў гэтай маленькай краіне бярэ ...

Читать далее »

Дабрачынныя калядныя акцыі прайшлі ў Віцебску

У інтэграцыйнай святліцы пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшлі калядныя мерапрыемствы, якія арганізавала ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 9 студзеня адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 10 студзеня — калядная сустрэча для дзяцей-сірот, са шматдзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разам са студыяй Імпэт і Арт-студыяй Юрыя ...

Читать далее »

Батлейкі «ажылі» ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце (+відэа)

8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Вядучым мерапрыемства быў кс. Алег Зямчонак. Ён і прадставіў гледачам і ўдзельнікам склад журы: а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, а. Кляменцій Верт SJ, мадэратар і эканом Віцебскай курыі. Напачатку конкурсных праглядаў прысутных прывітаў ...

Читать далее »

Дзеці з Браслаўскай парафіі прадставілі спектакль пра Божае Нараджэнне

У нядзелю, 5 студзеня, пасля святой Імшы адбылася пастаноўка спектакля «Ключы да Божага Валадарства» ў выкананні дзяцей парафіі. Сваім выступленнем парадавалі таксама дашкольнікі і малодшыя школьнікі. Падчас выступлення дзеці спявалі калядкі, расказвалі вершы, танцавалі ‒ усе яны праслаўлялі Нованароджанага Збаўцу. А героі спектакля заклікалі дарослых не збіраць зямныя багацці, а шукаць тыя сапраўдныя «ключы», якія вядуць да Божага Валадарства. Дзякуем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: «Вы былі супер!». У Мёрах прайшоў фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеему» (+відэа)

Конкурс адбыўся ў пятніцу 3 студзеня ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі, адна парафія з Мінска і прадстаўніца пратэстанцкай царквы з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!» У першай частцы конкурса выступілі парафіі Святога Андрэя Баболі з Полацка, парафіі Святой Тройцы з Глыбокага, Анжаліка Гоць, якая прадстаўляла царкву хрысціян веры ...

Читать далее »