У Дыяцэзіі

Жадаеш зазірнуць за кулісы манаскага жыцця? Прыязджай на “Weekend з Марыяй”

Першы “Weekend з Марыяй” ў гэтым годзе адбудзецца 2-4 лютага ў Удзеле. Тэму чарговай сустрэчы «Кулісы манаскага жыцця» ўдзельнікі будуць разбіраць разам з запрошанымі гасцямі — братам Вадзімам Войцікам OFMCap і сястрой Веранікай Казлоўскай CSСIJ. Спасылка на рэгістрацыю ТУТ>> Кошт: дабравольная ахвяра. Для студэнтаў будзе магчымасць атрымаць вяртанне часткі сумы за дарогу (50%), пажадана мець чэк. З сабой мець: ружанец, блакнот, ...

Читать далее »

Курс «Вінаграднік» адбудзецца 3 лютага ў Оршы

«Вінаграднік» на тэму «Пасвячэнне для Бога» пройдзе ў касцёле св. Юзафа ў Оршы 3 лютага 2024 г. Праводзіць «Вінаграднік» будзе а. Аляксандр Жарнасек MIC. Праграма: 10:00 — малітва; 10:30 — першая канферэнцыя; 11:30 — другая канферэнцыя; 13:00 — абед; 14:30 — адарацыя і споведзь; 16:30 — св. Імша; 17:30 — вячэра; 18:30 — 20:00 — малітва праслаўлення і заступніцтва. Адрас ...

Читать далее »

“Чалавек малітвы”: біскуп Алег Буткевіч адзначыў дзясятую гадавіну біскупскай сакры

Дзесяць гадоў таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч ў Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Тады падчас урачыстасці была зачытаная папская була – спецыяльны дакумент на лацінскай мове. Пераклад булы на беларускую мову агучыў ксёндз-пралат Францішак Кісель. Папа Францішак у буле напісаў, што біскуп Алег Буткевіч “хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў ...

Читать далее »

На тэму залежнасцяў разважалі падчас чарговага курсу “Закхей” у Оршы

Падрыхтоўка і правядзенне сустрэч і рэкалекцый для школьнай моладзі – даволі складаная задача. Больш таго, калі яны праводзяцца кожныя канікулы. Але кожны раз са складнікаў “цікавасць”, “актуальнасць” і “вартасць” атрымліваецца скласці насамрэч глыбокую і насычаную праграму духоўнага адпачынку пад назвай “Закхей”. Часам здаецца, што ўжо цяжка сказаць нешта новае, цяжка знайсці яшчэ адну тэму, на якой сышліся б запыты падлеткаў ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Сёння асаблівым чынам молімся і дзякуем Госпаду за дар Вашага паклікання, за Вашую ахвярную і праведную працу ў нашай дыяцэзіі. Віншуем Вас і жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Госпаду і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Добры Гасподзь вядзе праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з 10-годдзем біскупскай сакры!

10 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з 10-годдзем біскупскага пасвячэння! З гэтай нагоды хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, сапраўднай радасці і светлай ...

Читать далее »

Рух «Маці ў малітве» пашыраецца. Новая супольнасць створана ў Шуміліне

14 студзеня 2024 года ў нядзельны марозны ранак маці з віцебскіх супольнасцяў касцёла св. Антонія разам з сястрой Антоніяй і маці з касцёла св. Барбары паехалі ў Шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай з мэтай дапамагчы стварыць супольнасць «Маці ў малітве». Пасля святой Імшы чатыры маці падзяліліся сваім сведчаннем горача і ад усяго сэрца. Бог благаславіў і 14 жанчын засталіся на ...

Читать далее »

У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус»

З 19 па 21 студзеня ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова, інфармуе catholic.by. Гэты курс — не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць навучэнцы на заняткі ...

Читать далее »

Конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)

5 студзеня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся конкурс батлеек, які ўжо традыцыйна праводзіцца ў Віцебскай дыяцэзіі пасля свята Божага Нараджэння. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (Удзела), парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск), парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Марыі ...

Читать далее »

“Разам спяваем «Gloria»”: фестываль каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)

“Хто адлучыць нас ад любові Хрыста” (Рым 8, 39). Гэтыя словы з паслання святога апостала Паўла да рымлянаў прыйшлі на думку халодным зімовым ранкам у зале мёрскага Дома культуры. 4 студзеня 2023 года дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі прыбылі на фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. Нягледзячы на моцны мароз і завеяныя снегам дарогі, далёкія адлегласці, удзельнікі з ...

Читать далее »