У Беларусі

Каляда вачыма святара

Мінулі святы, і ўжо распачалася каляда. “Каталіцкі Веснік” звярнуўся да святароў, каб расказалі цікавыя гісторыі са сваіх душпастырскіх візітаў. Расказвае кс. Ян Рушніцкі: – Хацеў бы падзяліцца сваім роздумам, які стаў для мяне адказам на адно з пытанняў, каторае мяне пэўны час турбавала. Памятаю, як калісьці ў дзяцінстве, а потым і больш у сталым узросце ў маёй сям’і мы разам ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч заклікае ў адказ на просьбу Папы Францішка маліцца за мір і міжнародны дыялог

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча Дарагія святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце. Папа Францішак падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю звярнуўся да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб малітве ў інтэнцыі мірнага вырашэння міжнародных канфліктаў, шляхам паважнага шматбаковага дыялога, а не з дапамогай зброі. Як адзначыў ...

Читать далее »

У Смаргоні прайшло свята салезіянскіх святых

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі Св. Міхала Арханёла, 23 студзеня адбылося свята салезіянскіх святых. Асабліаа яно было прысвечана св. Яну Боска, благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі і св. Францішку Сальскаму. Свята распачалося св. Імшой. Як казаў св. Ян Боска: “Езус, укрыты ў Эўхарыстыі, ёсць і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам”. Дзеці і бацькі мелі ...

Читать далее »

У Мінску будзе прадстаўлены спектакль-драма «Святар»

Салезіянская моладзь і дарослыя праз тэатральную гульню, спеў і танец распавядуць пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка, які ахвярна служыў вернікам у в. Параф’янава, што на Віцебшчыне. Прэм’ера адбудзецца 30 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боска ў Мінску, Пляханава 28-1. Спектакль распачнецца пасля ўрачыстай Эўхарыстыі а 10-й гадзіне ў мінскім касцёле Св. Яна Хрысціцеля, якую ...

Читать далее »

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сужонкаў і кансэкраваных асоб на рэкалекцыі ў Навагрудак

11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у Навагрудку, у рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Міхала Арханёла, паведамляе Catholic.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграмме ўжо 18 гадоў у Беларусі і больш за 40 гадоў у свеце. Рэкалекцыі ...

Читать далее »

Пантыфік накіраваў дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы

Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня 2022 года распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, — ...

Читать далее »

Успамін апекуна айцоў паўлінаў урачыста адзначыла парафія ў Карэлічах

Патранальная ўрачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, Патрыярха Ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў Карэлічах (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У літургіі бралі ўдзел шматлікія парафіяне з Карэліч і Варончы, дзе ўжо на працягу 29 гадоў нясуць служэнне айцы паўліны. Да ўрачыстасці на працягу дзевяці дзён манаская супольнасць разам з парафіянамі рыхтавалася праз Навэнну да св. Паўла Першага ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся курсы “Акадэмія трубы” і калядны канцэрт

7-8 студзеня ў Навагрудку адбыліся курсы “Акадэмія трубы” для таленавітай музычна моладзі. Курсы пры касцёле св. Міхала Арханёла правёў спадар Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра «Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra» у Аўстрыі. «Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз, у розных месцах (звычайна пры каталіцкіх храмах), ладзяць знакамітыя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмка. ...

Читать далее »

«Як стаць разумным?»: з 21 па 23 студзеня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі

Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба? Аднак, сіла не складаецца толькі з самой сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога будзе залежаць эфектыўнасць нашага жыцця. Гэты элемент праходзіць па ўсёй кнізе Прыпавесцяў. У гэтай серыі рэкалекцый арганізатары звернуць увагу на ...

Читать далее »

«Што хавае маё сэрца?»: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Навагрудку

З 3 па 5 студзеня ў Навагрудку пры кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. “Што хавае маё сэрца?” – такой была тэма духоўных практыкаванняў. Сустрэча пачалася са знаёмства. Прыехалі дзяўчаты з розных парафій Гродна, а таксама Ліды, Стаўбцоў, Навагрудка і Мінска. Канферэнцыі праводзіў кс. Аляксандр Фядотаў SCI. Святар разважаў пра постаці Евы і Марыі. Усіх ...

Читать далее »