У Навагрудку адбыліся курсы “Акадэмія трубы” і калядны канцэрт

7-8 студзеня ў Навагрудку адбыліся курсы “Акадэмія трубы” для таленавітай музычна моладзі. Курсы пры касцёле св. Міхала Арханёла правёў спадар Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра «Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra» у Аўстрыі.

«Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз, у розных месцах (звычайна пры каталіцкіх храмах), ладзяць знакамітыя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмка. Мерапрыемства звычайна складаецца з дзвюх частак: заняткі і канцэрт.

Арганна-інструментыльны канцэрт з выканаўцамі «Акадэміі трубы», некалькімі клавесінамі адбыўся 8 студзеня і сабраў большую, чым чакалася колькасць вернікаў.

У канцэрце выканаўцамі былі Калініка Мядзведзева (арган, клавесін), канцэртуючая арганістка і выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.І. Глінкі. Аляксандр Бурдзялёў (клавесін), вышэйузгаданы Аляксандр Ахрэмка і ўдзельнікі “Акадэміі трубы”: Аляксандр Барташэвіч, Аляксей Троцкі, Ян Міхалюк, Вадзім Ладынін.

У праграме канцэрта гучалі музычныя творы К. Монтэвердзі, Дж. Кларка, Ё.С. Баха, Дж. Тарціні, Г. Ф. Гендэля, Дж. Тарэллі і іншых сусветна вядомых кампазітараў.

Кс. Юрый Жэгарын, тэкст і фота

для друку для друку