У Беларусі

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з нашымі вернікамі глыбока заклапочаныя тым, што працяглы палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны. У выніку гінуць людзі, разбураюцца гарады, населеныя пункты і інфраструктура, сотні тысяч бежанцаў вымушаны шукаць прытулку на чужыне. Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння (пар. Другі Ватыканскі Сабор, Канстытуцыя ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з канфліктам ва Украіне

26 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала Паведамленне ў сувязі з ваенным канфліктам, які працягваецца ва Украіне. Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Кожнаму з нас вядома аб ваенным канфлікце, які працягваецца ва Украіне. На Генеральнай Аўдыенцыі, якая адбылася 23 лютага ў ватыканскай Зале святога Паўла VI, Святы Айцец Францішак звярнуўся з наступнымі словамі: «Я адчуваю ...

Читать далее »

Паведамленне Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж найбліжэйшымі да нас суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным стрымліваючым фактарам. ...

Читать далее »

Карнавал напярэдадні Вялікага посту прайшоў у Мінску

19 лютага 2022 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыўся карнавал для моладзі напярэдадні Вялікага посту. Карнавал прайшоў у стыле Black and white party. Удзельнікі вечара выконвалі розныя заданні на хуткасць, цягавітасць і не толькі. Пасля таго як усе заданні былі выкананыя, удзельнікаў чакалі танцы і час для размоў. Вечар быў ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі св. Яна Паўла II прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі. Абразы прыбылі з варнянскай парафіі св. Юрыя, двума тыднямі раней яны знаходзіліся на Астравеччыне. Пасля таго як там адбылася Імша падзякі і развітальная працэсія, копіі абразоў скіраваліся на Смаргоншчыну. Суботнім вечарам у маленькай, але ўтульнай капліцы св. ...

Читать далее »

Реколлекции для мужчин перед Великим постом пройдут в Барановичах

25-27 февраля 2022 г. в костеле Матери Божьей Фатимской (г. Барановичи, пр-т Советский, 18) пройдут великопостные реколлекции для мужчин-католиков. Тема духовных упражнений – «Призвание мужчины». Зачем я живу и какова моя роль в этой жизни? Этот вопрос только на первый взгляд может показаться сугубо философским и далеком от практики повседневной жизни. На самом деле от ответа на него зависят мои ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Унутранае аздараўленне»

25-27 лютага ў Навагрудку пры парафіі Св. Міхала Арханёла адбудуцца духоўныя практыкаванні, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах. У рэкалекцыях можа прыняць удзел кожная дарослая асоба, якая хоча дасведчыць гаючай прысутнасці Езуса ў Яго Слове і Эўхарыстыі. З сабой неабходна мець Біблію (Стары і Новы Запаветы) і ружанец. Адрас: г. Навагрудак вул. Савецкая 2, касцёл Св. Міхала ...

Читать далее »

З клопатам пра сумленне разам з Youcat

Дамініканская парафія св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве падчас Вялікага посту запрашае ахвотных распачаць разам інтэнсіўную фармацыю на тэму: «У што мы верым?». Арганізатары прапануюць правесці гэты час з кнігай «Youcat», вельмі каштоўнай і даступнай апрацоўкай новага Катэхізіса Каталіцкага Каксцёла для моладзі па-беларуску — выдатнае і для дарослых. Папа Бэнэдыкт XVI заахвоціў маладых «Прашу вас, вывучайце катэхізіс з палкасцю ...

Читать далее »

Дэвіз Салезіянскай Сям’і 2022 (відэа)

Пабачыў свет пераклад дэвізу Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Анхеля Фярнандэса Арціме на 2022 год на беларускую мову. Відэа можна паглядзець таксама і на  ютуб-канале салезіянскай супольнасці. Ролі агучвалі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і Уладзіслаў Зарэцкі ASC. Над перакладам працавалі Іна Басалыга, Ірына Петрусевіч ASC і кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Генеральны дом традыцыйна кожны год выпускае дэвіз, над якім салезіянская ...

Читать далее »

Быць прынцэсай Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях у Навагрудку

З 11 па 13 лютага ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме “Сара – як навучыцца быць прынцэсай Бога”. На прыкладзе Сары, яе выпрабаванняў, веры і даверу Пану ўдзельніцы прыглядаліся да свайго жыцця, разважаючы над тым, што можна зрабіць, каб яшчэ больш падабацца Богу. Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Віктар ...

Читать далее »