Пабачыў свет пераклад дэвізу Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Анхеля Фярнандэса Арціме на 2022 год на беларускую мову. Відэа можна паглядзець таксама і на ютуб-канале салезіянскай супольнасці.
Ролі агучвалі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і Уладзіслаў Зарэцкі ASC. Над перакладам працавалі Іна Басалыга, Ірына Петрусевіч ASC і кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
Генеральны дом традыцыйна кожны год выпускае дэвіз, над якім салезіянская сям’я напрацягу года разважае, паглыбляючы салезіянскую харызму і ўдасканальваючы духоўнасць.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!