У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Унутранае аздараўленне»

25-27 лютага ў Навагрудку пры парафіі Св. Міхала Арханёла адбудуцца духоўныя практыкаванні, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах. У рэкалекцыях можа прыняць удзел кожная дарослая асоба, якая хоча дасведчыць гаючай прысутнасці Езуса ў Яго Слове і Эўхарыстыі.

З сабой неабходна мець Біблію (Стары і Новы Запаветы) і ружанец.

Адрас: г. Навагрудак вул. Савецкая 2, касцёл Св. Міхала Арханёла.

Пытанні і запіс па тэл. +37529 288-70-44 — Наталля, +37544 771-99-83 — Марына

Праграма рэкалекцый:

Пятніца:
18.00 — прыезд
19.00 — вячэра
20.00 — св. Імша, уводзіны ў рэкалекцыі

Субота:
8.15 — Ружанец
9.00 — сняданне
10.00 — канферэнцыя
11.30 — перапынак
12.00 — канферэнцыя
13.30 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, магчымасць споведзі
18.00 — св. Імша
19.00 — вячэра
20.00 — адарацыя

Нядзеля:
8.15 — Ружанец
9.00 — сняданне
10.00 — канферэнцыя
11.30 — малітва і сведчанні
13.00 — св. Імша
14.00 — абед

Чытаючы Евангелле, можна заўважыць, што Езус хоча аздаравіць чалавека не толькі фізічна, але таксама ўнутрана: нашую псіхіку, эмоцыі і душу. Духоўны досвед многіх людзей аздароўленых духоўна прыносіць прыгожыя плёны. Езус не толькі паслугоўваецца іншымі людзьмі, напрыклад урачамі, але сам з’яўляецца найлепшым урачом, асабліва калі медыцына бязрадная. Хрыстос заахвочвае нас, каб мы маліліся аб унутраным аздараўленні саміх сябе, але і іншых.

Вяртанне да Бога, з’яўляецца сапраўдным духоўным аздараўленнем. Усе іншыя аздараўленні ўзаемазвязаныя: аздараўленне душы, прыводзіць да лепшага псіхічнага стану, а гэта ў сваю чаргу прыводзіць да паправы стану фізічнага. Значная частка нашых фізічных праблем мае сваю крыніцу ў эмацыянальных ранах, якія мы атрымалі ў мінулым. Нават малазначныя падзеі: які-небудзь факт ці сітуацыя могуць моцна паўплываць на жыццё, выклікаючыя вельмі балючыя і глыбока закаранёныя эмацыйныя раны. Менавіта тады, унутранае аздараўленне памяці і прыняцце складаных сітуацыі можа дапамагчы ў аздараўленні эмоцый, псіхікі ці нават цела. Унутранае аздараўленне належыць разумець у сэнсе псіхічным і духоўным. Таму што кожны грэх, у якім чалавек знаходзіцца – як гаворыць кс. Габрыэле Аморт – можа выклікаць не толькі духоўныя, але псіхічныя і фізічныя наступствы.

для друку для друку