Дамініканская парафія св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве падчас Вялікага посту запрашае ахвотных распачаць разам інтэнсіўную фармацыю на тэму: «У што мы верым?».
Арганізатары прапануюць правесці гэты час з кнігай «Youcat», вельмі каштоўнай і даступнай апрацоўкай новага Катэхізіса Каталіцкага Каксцёла для моладзі па-беларуску — выдатнае і для дарослых. Папа Бэнэдыкт XVI заахвоціў маладых «Прашу вас, вывучайце катэхізіс з палкасцю і настойлівасцю! Ахвяруйце на гэта свой час…», — ён раздаў гэтую кнігу моладзі падчас Сусветных дзён моладзі 2011 года ў Мадрыдзе.
Арганізатары ставяць на гэты час фармацыі наступныя мэты:
- Паглыбіць і інтэлектуальна асвяжыць усведамленне каталіцкай веры па схеме: вера, сакраманты, жыццё ў Хрысце і малітва. Фарміруем сваё сумленне.
- «Выплысці на глыбіню», каб засвоены і прадуманы аб’ектыўны змест стаў магчымасцю паразмаўляць пра яго з Богам у форме просьбы, прабачэння, падзякі або хвалы.
Увесь Youcat — падзелены на 44 дні, ад Папяльца да Вялікага чацвярга, на кожны дзень трэба папрацаваць, абдумаць і памаліцца па 12 пунктаў — гэта мала.
Катэхізіс Youcat для моладзі, прыгожа апублікаваны, можна набыць у Pro Christo. Варта мець свой асобнік, каб прачытаць яго паасобку, у сям’і ці ў супольнасці і дзяліцца адзін з адным тым, што парушае ці што цяжкае. Адкрываем суполку на viber: юкат2022, дзе вялікая частка матэрыялу (штодзённае абнаўленне) будзе даступная для праслухоўвання.
Запрашаем вас далучыцца да Вялікага посту ў гэтым аскетычным і фармавальным выкліку, які патрабуе пэўнага часу (варта абмежаваць Інтэрнэт), намаганняў і рэгулярнасці. Памолімся адзін за аднаго, каб гэты час прынёс добры плён у жыцці кожнага з нас. Прапаную штодзённую малітву для нашай велікапоснай фармацыйнай суполкі са словамі малітвы анёла з Фацімы: “О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе. Амэн”.
а. Раман Шульц ОР
для друку