У Беларусі

У Гродне пройдзе навуковая канферэнцыя на тэму новай евангелізацыі і ролі свецкіх у Касцёле

У суботу 28 верасня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца навуковая канферэнцыя “Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”. Канферэнцыя прысвечана тэме новай евангелізацыі ў кантэксце сінадальнасці і ролі свецкіх людзей у Касцёле. Канферэнцыя праводзіцца з нагоды пастырскага Года свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Арганізатары шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных. Праграма канферэнцыі: ...

Читать далее »

З удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя ў Навагрудку адбыліся пакутныя рэкалекцыі за Беларусь

З 30 жніўня па 1 верасня ў Навагрудку адбыліся трэція па ліку пакутныя рэкалекцыі за Беларусь. Першы дзень пакутных рэкалекцый распачаўся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Богу за грахі і знявагі. У гэтай просьбе маліўся біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. Эксцэленцыя, які ўзначальваў Найсвяцейшую Ахвяру Езуса Хрыста, прамовіў казанне, у якім усвядоміў удзельнікам рэкалекцый пра важнасць пакуты і перапрашэння ...

Читать далее »

Любіць Бога ў сустрэчных людзях. Сведчанне астравецкага мастака

У свеце ёсць вялікая колькасць прыгожых людзей. Яскравыя, усмешлівыя, светлыя, яны прыцягваюць да сябе ўвагу. Здаецца, што гэтыя асобы з’яўляюцца праваднікамі шчасця і любові. Аднак дастаткова часта за прыгожымі светлымі ўсмешкамі хаваюцца глыбокія раны, а за прыветлівасцю – моцны боль. Мы не ведаем пра тое, што адбываецца ў душы чалавека, пра што ён марыць і што адчувае. Астравецкаму мастаку Дзянісу ...

Читать далее »

На Шчучыншчыне адзначылі 600-годдзе парафіі

24 жніўня ў Лядску адзначылі 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка. У юбілейнай урачыстасці, да якой парафія доўга рыхтавалася, разам з мясцовымі вернікамі ўдзельнічалі шматлікія госці, духавенства, законныя сёстры. Урачыстасць пачалася тэатралізаваным прадстаўленнем, заснаваным на фактах з гісторыі парафіі, якое падрыхтавалі дзеці. Пробашч кс. Уладзімір Аксенцьеў прадставіў увазе прысутных нарыс гісторыі парафіі, падрыхтаваны дацэнтaм Гродзенскага дзяржаўнага ...

Читать далее »

Усебеларускі малітоўны семінар Альфа-курса прайшоў у Навагрудку

23-25 жніўня адбыўся ўсебеларускі малітоўны семінар служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. У мерапрыемстве пры парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку прынялі ўдзел служыцелі з рэктаральнага Пабрыгідскага касцёла ў Гродне, з гродзенскага касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Святога Роха (Залатая Горка) з Мінску і з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Асноўнай мэтай семінара была супольная малітва за справу Новай Евангелізацыі ...

Читать далее »

На Магілёўшчыне адзначаць урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай

Сёлетняй урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі, якая пройдзе ў нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін нашай краіны. Набажэнства падрыхтоўкі да святкавання распачнецца святой Імшой увечары 6 верасня. Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага ...

Читать далее »

У Навагрудку адноўлена старажытная капліца на дамініканскіх могілках

У суботу, 18 жніўня, адбылася св. Імша падзякі за магчымасць аднаўлення 200-гадовай капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку. Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У гаміліі кс. Віталь падкрэсліў асаблівасць падзеі і што гэтае месца з’яўляецца бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы якіх спачываюць у гэтым святым месцы. Пасля ўрачыстай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Навагрудку

З 16 па 18 жніўня 2024 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку прайшлі духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Вера – ад пачутага, а пачутае -праз слова Хрыста (Рым 10,17). Рэкалекцыі праводзіў ксёндз Віталь Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа Цесляра і благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка ў Лідзе. Айцец-рэкалекцыяніст падзяліўся з мужчынамі разважаннямі на паставе ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў у родным Адэльску ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі

15 жніўня ў парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога парафія ў Адэльску з’яўляецца роднай. Святая Імша цэлебравалася на палявым алтары побач са старадаўнім адэльскім касцёлам і была спалучана з “дажынкамі”. Пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк прывітаў прысутных і заахвоціў да малітвы. Арцыбіскуп падкрэсліў ...

Читать далее »

У семінарыю ў Гродне залічаны новыя студэнты

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання. Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак ...

Читать далее »