У суботу 21 весрасня адбылася ўрачыстая Святая Імша падзякі Богу за магчымасць аднаўлення радавой капліцы Абламовічаў у аграгарадку Гарадзечна на Слабодскіх могілках. Капліца была адноўлена намаганнямі парафіі ў Навагрудку, быў зменены дах, адноўлены фасад і нутро капліцы. Капліца была заснавана ў 1824 годзе, пра што гаворыць каменная дошка пры уваходзе ў капліцу, і сёлета мае 200-гадовы юбілей.
Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Дабраловіч, дырэктар Пастаральнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Мінску. У казанні, кс. Віталій нагадаў пра важнасць вернага трывання ў Божым Слове, нягледзячы ні на якія цяжкасці і праблемы, абапіраючыся на свендчанне з досведу ўласнага жыцця. Кс. Віталій узгадаў пра тое, што гэтая адноўленая капліца, яе добры знешні стан, сведчыць пра пачуццё адказнасці людзей, якое сваю сілу чэрпае з веры.
На малітоўным святкаванні прысутнічалі вернікі каталіцкай і праваслаўнай канфесіі з Гарадзечна, Навагрудка, Гродна і Мінска. Аднаўленне радавой капліцы прымеркавана вялікаму юбілею 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку, які будзе адзначацца сёлета 28-29 верасня.
Дамінік Запаснік
для друку