28-29 верасня адбудзецца ўрачыстае святкаванне юбілею чатырох стагоддзяў касцёла Святога Арханёла Міхала.
Святкаванне ў першы дзень распачнецца Навагрудскімі гістарычнымі чытаннямі, супольнай малітвай. Пасля поўдня, адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурса малюнка і віктарыны, канцэртам дзяцей і дарослых з Навагрудка і завершыцца містэрыяй “Дамініканцы Навагрудка”.
Другі дзень збярэ вернікаў на ўрачыстую святую Імшу і ўрачысты прыём з уручэннем памятнага знака “400 год касцёлу Міхала Арханёла”. Нягледзячы на тое, што пройдуць галоўныя ўрачыстасці, да канца 2024 года будуць адбывацца мерапрыемствы звязаныя з юбілейнай датай.
Да кульмінацыйнага святкавання юбілею аднаго з самых значных храмаў горада і краіны, праводзілася вялікая падрыхтоўка: была ўрачыста адчынена для наведвальнікаў крыпта св. Дамініка і біскупа Віта, адрэстаўраваныя капліцы ў Несутычах, Мількавічах, Навагрудку (старыя могілкі), Гарадзечне. Намаганнямі сяброў нашай парафіі была зроблена копія “Келіха Ядзвігі”, арыгінал якой быў знойдзены пры раскопках замкавага ўзвышша і вывезены ў музей Эрмітажа. Зладжаныя 7 канцэртаў класічнай арганна-інструментальнай музыкі ў межах фестываль “Ars Magna Organi”, а таксама арганізаваны канцэрт сімфанічнага Аркестра з мастацкімі калектывамі на касцёльным двары. Напісана рэпліка Замкавай Маці Божай з Навагрудка (на аснове ранейшых навукова-гістарычных даследванняў). Адбыўся пленэр вядомых беларускіх мастакоў прысвечаны юбілею храма, з прац якіх цяпер створаная пастаянная экспазіцыя. Адноўлена і палепшана прыкасцёльная плошча, усталяваная калонна Святога Арханёла Міхала, зроблена касметычныя працы па аднаўленні фасаду касцёла і ўнутры, рыхтуецца выданне юбілейнага фотаальбома касцёла, у межах Навагрудка і раёна адбываецца конкурс дзіцячага малюнка, а для старэйшых – віктарын прысвечаная ведам пра касцёл.
На ўрачыстую праграму святкавання запрашаюцца ўсе вернікі і госці горада і краіны!
для друку