У Навагрудку была асвечана і ўрачыста ўнесена ікона Замкавай Маці Божай

Нядзеля стала святочным днём для навагрудчан каталікоў: у касцёл Святога Міхала Арханёла была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага вобраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай).

Рэпліка выявы была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы над іконай праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай. Як адзначыў пробашч касцёла Святога Міхаіла Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, рэпліка іконы, пра якую ў адным са сваіх паэтычных твораў узгадвае Адам Міцкевіч, з’яўляецца спробай вярнуць Навагрудку страчаную хрысціянскую спадчыну.

Пасля ўшанавання, ікона будзе змешчана ў алтары бочнай навы касцёла Арханёла Міхала.

К. Вальшонак

для друку для друку