Сёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам-каад’ютарам гэтай жа дыяцэзіі. Кс. Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску (Беларусь). Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992-1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 ...
Читать далее »У Беларусі
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Велікодную раніцу: «Пасха — не мінулае, а сучаснасць»
Вялікдзень – галоўную ўрачыстасць Касцёла – вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа ў Гродне сустрэлі разам з арцыбіскупам эмерытам Тадэвушам Кандрусевічам. Літургічная цэлебрацыя нядзелі Уваскрасення Пана, калі адзначаецца перамога жыцця над смерцю, пачалася ў парафіі на світанні. Каля капліцы адбылася рэзурэкцыйная працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у якой прынялі ўдзел парафіяне на чале з арцыбіскупам. Затым адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Звяртаючыся да вернікаў, ...
Читать далее »У Смаргоні прайшла IV Аратарыяда
23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас. Распачалося спартыўнае свята са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні дэлегат падкрэсліў, што ў кожным спаборніцтве ёсць тыя, хто перамагае, і тыя, хто ...
Читать далее »Велікодны эфір на беларускім тэлебачанні
Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. 28 сакавіка, Вялікі чацвер: тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя ...
Читать далее »Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!
Святар — гэта дар Божы, веліч якога ніхто не можа ацаніць. Цяжка нават ўявіць, якім было б жыццё хрысціяніна без паслугі святара. Вы — сувязь паміж боскім і чалавечым. Сёння, у Вялікі чацвер, мы знаходзімся перад вялікай таямніцай паклікання і абрання і асаблівым чынам дзякуем Богу за дар святарства. Жадаем усім біскупам і святарам, якія служаць у Беларусі, заўсёды заставацца ...
Читать далее »Крыжовы шлях па вуліцах Навагрудка ў Вялікую сераду. Фотафакт
27 сакавіка, у Вялікую сераду, вернікі навагрудскай парафіі прайшлі Крыжовым шляхам Збаўцы нашага Езуса Хрыста па вуліцах роднага горада. Фотарэпартаж Карыны Фурман
Читать далее »У Гродне перад Вялікаднем пачаставалі абедам маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства
З нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана 26 сакавіка ў Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ганаровымі гасцямі абеду былі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі ...
Читать далее »У Навагрудку завершыўся Евангелізацыйны А-курс
24 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала завершыўся 14-ты па ліку курс асноў хрысціянства (Керыгма) — А-курс. Першапачаткова на курс запісалася больш чым 20 Навагрудчан і жыхароў Навагрудскага раёну. Курс праходзіў амаль тры месяцы і склаў 12 сустрэч разам з выходнымі на якіх прайшлі рэкалекцыі. Курс праводзілі 14 служыцеляў, якія на працягу трох месяцаў гаварылі сведчанні, маліліся і ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў
З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка. У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі ...
Читать далее »“Мужчынскі дзень”: у Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Юзафа
У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтай святыні пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” – “Святы Юзаф, апякун мужчынаў”. Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі кожнага 19-ага дня месяца. Таксама на працягу года мужчыны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!