У Смаргоні прайшла IV Аратарыяда

23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас.

Распачалося спартыўнае свята са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні дэлегат падкрэсліў, што ў кожным спаборніцтве ёсць тыя, хто перамагае, і тыя, хто знаходзіцца на апошнім месцы. Але часта бывае, што ў барацьбе за перамогу мы не заўважаем іншых, кожнаму важны толькі ён сам і яго першае месца. Нам трэба імкнуцца, каб спаборніцтвы нас не раздзялялі, а аб’ядноўвалі, вучыцца радавацца і сваім перемогам, і перамогам іншых. Ксёндз Павел пажадаў, каб у салезіянкіх спаборніцтвах удзельнікі здабылі дух сяброўства і менавіта гэты дух быў галоўным лейтматывам дня.

Непасрэдна спартыўныя спаборніцтвы распачаліся ў араторыі, які дзейнічае пры парафіі. Удзельнікаў Аратарыяды прывітаў адказны за душпастырства моладзі ксёндз Алег Каралёў SDB. Святар пазнаёміў прысутных з рэгламентам Аратарыяды, правёў уступную малітву і пажадаў усім поспехаў.

Напачатку юныя спартоўцы спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах: настольны футбол, настольны тэніс, дартс, прыжкі праз скакалку, шашкі і just dance. Пасля абеду адбыўся інтэлектуальны конкурс, на якім удзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю святога Яна Боско. Напрыканцы спаборніцтваў адбыліся дзве вялікія камандныя гульні, у якіх прымалі ўдзел па дзесяць чалавек з кожнага араторыя. Перамогу ў гульні “Два капітана” ва ўпартай барацьбе атрымала каманда з Мінску. А ў спартландыі, прадэманстраваўшы значныя валявыя якасці, перамагла Смаргонь.

Апошнім пунктам праграмы ў гэты дзень былі ўзнагароды. Ксёндз Алег Каралёў выказаў вялікую ўдзячнасць святарам са Смаргоні ксяндзам Артуру Ляшнеўскаму SDB і Міхаілу Радзевічу SDB за добра падрыхтаваную пляцоўку і ўсю лагістыку мерапрыемства, сёстрам салезіянкам, якія дбалі аб падрыхтоўцы каманд, офісу развіцця дэлегатуры, а таксама ўсёй вялікай камандзе арганізатараў, якія рухалі махавік Аратарыяды. Пасля кожны ўдзельнік, які дасягнуў п’едэстала, атрымаў свой медаль. Кульмінацыйным момантам спаборніцтаў стала ўздыманне кубка камандай-пераможцам. Сёлета ім сталі гаспадары пляцоўкі, каманада смаргонскага араторыя.

Завяршыўся дзень традыцыйнымі для салезіянскай сям’і трыма “Вітай, Марыя”.

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі