У Беларусі

Свята святога Мікалая адзначылі ў Мінску

10 снежня ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначылі свята святога Мікалая. Святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Іван Огар SDB, паведамляе sdb.by. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек MIC, які з 8 па 10 снежня праводзіў у парафіі Адвэнтавыя рэкалекцыі. Падчас казання кс. Аляксандр падкрэсліў, што веруючы чалавек, каб весці добрае ...

Читать далее »

10 снежня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

10 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Мэта гэтага дня ...

Читать далее »

Новая салезіянская суполка для сем’яў «ADMA Сям’я» пачала сваю дзейнасць у Беларусі

Першая сустрэча новай для Беларусі салезіянскай суполкі для сем’яў «ADMA Сям’я» (асацыяцыя сем’яў-шанавальнікаў Марыі Успамогі Хрысціянаў) адбылася 3 снежня ў Мінску. Сустрэча адбылася ў араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі суполкі хочуць дасягнуць святасці па прыкладзе ксяндза Боска, звяртаючы асаблівую увагу на частую Эўхарыстыю і пашырэнне культу Марыі Успамогі Хрысціянаў. Гэтыя дзве калоны ратавання чалавецтва ...

Читать далее »

Пераемніца святой Маці Тэрэзы наведае Гомель

Генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі місіянерак любові – манаскай супольнасці, заснаванай св. Маці Тэрэзай з Калькуты – наведае Гомель 11-12 снежня 2017 г. Сястра Марыя Прэма Перык, якая ўзначальвае кангрэгацыю з 2009 г., упершыню прыедзе ў Беларусь. Яна візітуе 17 дамоў, размешчаных у Расіі, Беларусі і Літве. 64-гадовая немка – трэцяя генеральная настаяцельніца пасля св. Маці Тэрэзы і сястры Нірмалы Джошы з ...

Читать далее »

Днi цішыні для дзяўчат зладзяць сёстры кармэліткі ў Гудагаі

На духоўныя “сустрэчы цішыні” запрашаюць дзяўчат сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса. Дні цішыні адбудуцца 8-10 снежня ў кляштары кармэлітак у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Тэма рэкалекцый — «Затрымайся, паслухай у цiшынi». Пра жаданне прыняць удзел у духоўных сустрэчах трэба загадзя паведаміць: +375 29 525 53 30 с. Магдалiна. grodnensis.by

Читать далее »

Распачаў працу сайт беларускага брэвіярыя

2 снежня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі быў дадзены ўрачысты старт новаму сайту, на якім у свабодным доступе змешчаны тэксты Літургіі гадзінаў на беларускай мове, паведамляе Catholic.by. Інтэрнэт-старонку электроннага брэвіярыя lh.catholic.by запусціў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сувязі з тэхнічнымі перашкодамі, анлайн трансляцыя не змагла адбыцца. «Сімвалічна, што запуск электроннага варыянту Літургіі гадзінаў ...

Читать далее »

Два месяцы пасля сустрэчы еўрапейскіх епіскапатаў у Мінску

Мінула два месяцы з таго часу, калі ў Мінску праходзіла пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы – найбольш уплывовай каталіцкай іерархічнай арганізацыі ў Еўропе. Форум ужо стаў гісторыяй. Шмат водгукаў і заяў было зроблена падчас яго працы, але самыя значныя высновы, звычайна, робяцца пасля. Іх Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё папрасіла зрабіць гаспадара асамблеі, арцыбіскупа-мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Біскупы і кардыналы ...

Читать далее »

Над уваходам у гродзенскі катэдральны касцёл змясцілі новы барэльеф

У апошні час на катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне быў змешчаны новы барэльеф. Гэты знак – сведчанне таго, што дадзеная святыня з’яўляецца меншай базылікай, аб чым кажа лацінскі надпіс “Basilica minor”. Ніжэй змешчаны герб Ватыкана, бо гэты тытул надаецца святыні Папам і яго атрымліваюць касцёлы, якія вылучаюцца гістарычнай каштоўнасцю або з прычыны сваіх літургічных ці душпастырскіх вартасцяў. На ...

Читать далее »

Літургічная служба алтара і моладзевы хор са Шчучына аднавілі свае абяцанні

26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у шчучынскай парафіі традыцыйна аднавілі свае абяцанні Літургічная служба алтара і моладзевы хор “Calasanz”. Падчас Эўхарыстыі ў лік кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было прынята сем хлопцаў. А колькасць удзельнікаў моладзевага хору павялічылася на тры чалавекі. Усе міністранты прайшлі таксама чарговую ступень прыналежнасці да літургічнай службы. Падчас аднаўлення сваіх абяцанняў перад вернікамі ...

Читать далее »

У Гродне адкрылася выстава гравюр XIX cтагоддзя

28 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пачала экспанавацца выстава “Адкрыццё святой прыгажосці”. Яна прымеркаваная да 500-годдзя першай беларускай гравюры і першай друкаванай кнігі, пачатак якім паклаў Францыск Скарына, распачаўшы ў 1517 г. выданне ілюстраванай Бібліі. Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма – тэма хрысціянскай духоўнасці. Гэта невыпадкова. Біблейскія сцэны, вобразы святых пачалі адлюстроўвацца з моманту зараджэння хрысціянства. Дарэчы, першая еўрапейская ...

Читать далее »