20 снежня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дыскусійная сустрэча вернікаў, прысвечаная разважанню на тэму “Эўхарыстыя ў жыцці верніка”.
Ініцыятарам правядзення дыскусійнага стала выступіла рэдакцыя часопіса “Дыялог” на чале з братам Корнэлям Консэкам.
У сустрэчы прыняло ўдзел 10 чалавек, якія дзяліліся сведчаннем, чым асабіста для іх з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі і як яны перажываюць святую Імшу.
Вядучы дыскусійнага стала кс. Юрый Жэгарын зрабіў асаблівы акцэнт на літургічныя жэсты, а таксама на значэнне слоў. Шмат часу ў дыскусіі было прысвечана падрыхтоўцы верніка да поўнага перажывання літургіі Найсвяцейшай Ахвяры.
Анна Антоненка, тэкст;
Бр. Корнэль Консэк, фота.
