У Беларусі

Для Бога няма чужых дзяцей

«Юзаф таксама Езуса ўсынавіў, а спачатку быў супраць! Памятаем, як хацеў адпусціць Марыю, калі даведаўся, што Яна цяжарная». Гэтыя словы, якія сказаў пяць гадоў таму айцец Раман Шульц у прыватнай размове з Аляксандрам і Таццянаю, сталі для іх лёсавызначальнымі, як і для іх усыноўленага сына Давіда Антонія. Так сталася, што Аляксандр і Таццяна не могуць мець сваіх дзяцей, таму вырашылі ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11).   Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...

Читать далее »

Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе

Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб’екта спадчыны — касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла. — Будынак касцёла з’яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу ...

Читать далее »

2018 душпастырскі год у Беларусі абвешчаны Годам моладзі

Новы, 2018 душпастырскі год у Беларусі абвешчаны Годам моладзі. Гэтае рашэнне было зацверджана падчас 67-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, што адбылося ў канцы мінулага года ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Старшыня Рады па справах свецкіх і моладзі пры ККББ дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі распавядае пра выклікі сучаснасці і сутнасць душпастырскай працы з маладымі людзьмі. – ...

Читать далее »

Як у Маладзечне шыюць адзенне для каталіцкіх святароў

Як у Маладзечне ў майстэрні Sacris Vestibus шыюць адзенне для каталіцкіх святароў, каментарый канцлера Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на літургічным адзенні глядзіце ў відэарэпартажы Леаніда Юрыка і Зміцера Лупача. Чытай таксама: Што такое “Мануфактура капуцынаў” і як яна працуе ў Маладзечне?>> Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі>>

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і 2017

«Чалавек і яго жыццё аб’яўляюцца нам як адзін з найцудоўнейшых цудаў стварэння…» (Ян Павел ІІ, Evangelium vitae, 84) Да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў Касцёла і людзей добрай волі Трываючы ў радасці святаў Божага Нараджэння, чарговы раз лучымся з вамі і яшчэ раз выказваем нашы святочныя пажаданні. Прыйсце ў свет Езуса Хрыста ў чалавечай постаці з’яўляецца найцудоўнейшым цудам стварэння, які дае ...

Читать далее »

Дзеці з Мар’інай Горкі сустрэліся са св. Мікалаем

Вечарам 25 снежня касцёл Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, быў напоўнены хваляваннем. І не толькі таму, што святкаваліся доўгачаканыя народзіны Таго, Хто ашчаслівіў і збавіў гэты свет. А яшчэ і таму, што традыцыйна гэтым снежаньскім вечарам уздельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта “Папараць-кветка” ўзносяць хвалу Богу сваімі талентамі, дзякуючы за ўсе атрыманыя ад Збаўцы дары. Гэтым разам артысты прапанавалі гледачам інтэрпрэтацыю ...

Читать далее »

Дзеці з Дзятлаўскай парафіі трапілі на першую старонку The Wall Street Journal

Амерыканскае выданне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як у свеце святкуюць Нараджэнне Хрыстова, фатаздымкам з касцёла ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці, паведамляе svaboda.org. На фота, якое зрабіў для агенцтва Reuters беларускі фатограф Васіль Фядосенка, дзеці робяць тэатралізацыю напярэдадні Імшы ў касцёле.

Читать далее »

Апошняя раратняя святая Імша прайшла ў Лідзе

22 снежня ў парафіі Унебаузяцця НПМ у Лідзе скончыліся чарговыя рараты для дзяцей і моладзі. Рараты – гэта святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, якая сёлета для маленькіх парафіян праходзіла ў 7 гадзін раніцы па панядзелках, серадах і пятніцах. Негледзячы на ранні час, у касцёле збіралася вельмі шмат людзей рознага ўзросту. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў традыцыйны конкурс на лепшы ...

Читать далее »

“Эўхарыстыя ў жыцці верніка”: дыскусійная сустрэча адбылася ў Навагрудку

20 снежня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дыскусійная сустрэча вернікаў, прысвечаная разважанню на тэму “Эўхарыстыя ў жыцці верніка”. Ініцыятарам правядзення дыскусійнага стала выступіла рэдакцыя часопіса “Дыялог” на чале з братам Корнэлям Консэкам. У сустрэчы прыняло ўдзел 10 чалавек, якія дзяліліся сведчаннем, чым асабіста для іх з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі і як яны перажываюць святую Імшу. Вядучы дыскусійнага ...

Читать далее »