У Беларусі

У Навагрудку адбыўся творчы вечар, прымеркаваны да дня нараджэння Адама Міцкевіча

21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі адбылася незвычайная сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі ўдзельнікі аднаго з моўных кол, якія збіраюцца пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку – кола польскай мовы. Разам з кіраўніком польскамоўнага кола, Ядзвігай Лысай Сянкевіч, удзельнікі тэматычна падрыхтавалі залу, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта. Музыка Шапэна і прэзентацыя ...

Читать далее »

Дастукацца да Нябёсаў-7: у Баранавічах выступяць шэсць калектываў

VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 10 лютага. У зале ДК «Тэкстыльшчыкаў» выступяць вядомыя маладым католікам беларускія музычныя калектывы «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN». Арганізатар канцэрта ксёндз Павел Рудзьман распавёў, што навінка гэтага года — онлайн-трансляцыя сэйшна на Youtube-канале святара — Pavel Rudman. А сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ...

Читать далее »

Конкурс калядных батлеек прайшоў у Шчучыне

Каля 50 дзяцей са Шчучына разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у конкурсе на самую прыгожую і арыгінальную  калядную батлейку. Удзельнікі, ствараючы свае вырабы ручной працы, прадэманстравалі сваю творчасць і вынаходлівасць. Батлейкі былі ацэненыя журы ў двух катэгорыях: працы дзяцей да 5-га класа і вырабы больш старэйшых удзельнікаў. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сціплыя падарункі, а лепшыя працы былі вылучаны ...

Читать далее »

Перадкалядны моладзевы канцэрт у Навагрудку

У нядзелю, 17 лютага, у Навагрудскім раённым доме культуры ўпершыню адбыўся перадкалядны моладзевы канцэрт парафіяльнага гурта “VENI”. Паслухаць канцэрт прыйшлі навучэнцы школ з Навагрудка, студэнты з Сельскагаспадарчага і Гандлёвага каледжаў, а таксама вучні з сельскагаспадарчага ліцэя. Гуртом, які складаецца з шасці чалавек, была падрыхтаваная багатая музычная праграма, якая была разбаўлена шчырымі духоўнымі разважаннямі перад выкананнем кожнай песні. Салісты стараліся зрабіць канцэрт інтэрактыўным, ...

Читать далее »

В Беларусь к Рождеству прибыл Вифлеемский огонь

Огонь из Вифлеема — места земного рождения Иисуса Христа — прибыл в Беларусь 19 декабря, за неделю до Рождества, которое католики отметят 25 декабря. Символ Рождества встречали в Гродно, куда свет миру передали из Польши. 19 декабря в 17 часов его внесли в главный костел города. 20 декабря Вифлеемский огонь прибудет в Минск — в этот день в 18.30 его ...

Читать далее »

Дабрачынную акцыю «Калядны падарунак» правёў «Карытас» у Гродне

Традыцыйна перад Божым Нараджэннем супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі праводзяць калядныя акцыі, накіраваныя на збор дабрачынных ахвяр для хворых і для дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі. 16 валанцёраў і супрацоўнікаў “Карытас” прынялі ўдзел у акцыі “Калядны падарунак”, якая адбылася 15-16 снежня ў гіпермаркеце “АЛМІ” па пр. Касманаўтаў у Гродне. Валанцёры тлумачылі пакупнікам магазіна, які ўклад, па ...

Читать далее »

На аплаткавую сустрэчу ў Шчучыне сабралася больш за 130 чалавек

16 снежня ў Шчучыне адбылася святочная вігілія для літургічнай службы алтара, дзіцячага і моладзевага хору «Каласанс» і іх родных. У гэтым годзе аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць асобаў — больш за 130. Вігілія распачалася супольнай малітвай у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем’ях. Пасля благаслаўлення ўсе сабраліся ў ...

Читать далее »

Конкурс “Бэтлеемская стаенка” адбыўся ў іўеўскай парафіі

У час Адвэнту, які з’яўляецца радасным чаканнем прыйсця Збаўцы, у парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ў 15-ы раз адбыўся конкурс “Бэтлеемская стаенка”. Традыцыйна яго арганізаваў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі. Галоўнай мэтай конкурсу была падрыхтоўка да святаў Божага Нараджэння, развіццё эстэтычнай чуласці і мастацкіх здольнасцяў дзяцей і моладзі. На конкурсе былі прадстаўлены 53 стаенкі, выкананыя 75 удзельнікамі ...

Читать далее »

Выстаўка Кракаўскіх калядных батлеек адкрылася ў Мінску

Упершыню ў беларускую сталіцу прыехала выстаўка Кракаўскіх калядных батлеек. 12 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, паведамляе Catholic.by. Арганізаваная сумеснымі намаганнямі Гістарычнага музея горада Кракава (Польшча) і Польскім Інстытутам у Мінску па ініцыятыве Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі выстаўка — першы сумесны праект двух гістарычных музеяў. Раней экспазіцыя была прадстаўлена ў Канадзе, Расіі, Чэхіі і іншых краінах ...

Читать далее »

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць збор калядных падарункаў

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых. Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў, а таксама пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду, з якімі не так даўно пачалі працу. Установа прапануе шмат варыянтаў таго, што купіць у падарунак: • плед • шакалад • мёд • кубак • гарбата або ...

Читать далее »