9 лістапада ў сценах Брэсцкай абласной бібліятэкі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў у дар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску факсімільнае выданне «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны» ў 20 тамах. Цырымонія перадачы адбылася ў межах святкавання 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Як адзначыў Раман Матульскі, прэзентацыя гэтага ўнікальнага выдання адбылася ва ўсіх найбольш буйных ...
Читать далее »У Беларусі
Адукацыйны курс для сямейных кансультантаў прайшоў у Баранавічах
З 5 па 9 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў адукацыйны курс для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто працуе з сем’ямі ў парафіях і сямейных кансультацыях. Сустрэчу арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У занятках прыняло ўдзел 16 прадстаўнікоў з усіх дыяцэзій Беларусі. Штодня яны мелі магчымасць практыкавацца ў майстэрнях, якія ...
Читать далее »Дабрачынная акцыя салезіянаў адбылася ў Багданава
9 лістапада 2017 года прадстаўнікі таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі правялі дабрачынную акцыю, накіраваную на падтрымку шматдзетных і няпоўных сем’яў, паведамляе sdb.by. На гэты раз дапамогу з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB у выглядзе зімовага абутку атрымалі дзеці з Багданава і навакольных вёсак, якія прыналежаць да багданаўскай парафіі святога Міхала Арханёла. У падрыхтоўцы ...
Читать далее »Нунцый: я абмяркоўваў з Папам яго візіт у Беларусь
11 лістапада 2017 года адзначаецца 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Сярод перспектыўных задач у гэтай сферы – вырашэнне некаторых практычных пытанняў, што неабходна для добрага функцыянавання Касцёла, паведаміў арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі. У каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё папскі дыпламат заўважыў, што адным з галоўных дасягненняў у адносінах паміж ...
Читать далее »Католікі Іўя павіншавалі татарскую абшчыну з 620-годдзем пасялення ў Беларусі
4 лістапада ў Іўі адзначылі 620-ю гадавіну пасялення татар у Беларусі. Менавіта з гэтага населенага пункта ў нашай краіне распачынае сваю гісторыю татарская абшчына, у тыя часы, калі Вялікі князь Вітаўт пачаў рассяленне татар. Хоць страчана мова, страчана культура, аднак засталіся прыгожыя па-ўсходняму, па-азіяцку твары, цёмныя валасы і асаблівы разрэз вачэй, засталіся асобныя стравы татарскай кухні. Разам з тым татары ...
Читать далее »Айцы-піяры правялі ў Шчучыне рэкалекцыі для юнакоў
З 3 па 5 лістапада 2017 года ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам “Будзь воля Твая!”, прыняло ўдзел адзінаццаць чалавек з Ліды і са Шчучына. Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверы ...
Читать далее »У Шчучыне распачалі падрыхтоўку да Піярскага сінода маладых, які пройдзе ў Варшаве ў 2018 годзе
Як вядома, у кастрычніку наступнага года адбудзецца Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Ордэн піяраў як частка супольнасці Каталіцкага Касцёла таксама вырашыў далучыцца да перадсінадальнай падрыхтоўкі. Так, кіраўніцтва Польскай правінцыі ордэна піяраў запланавала правесці Піярскі сінод маладых у маі 2018 г. у Варшаве. Але падрыхтоўка ў Беларусі распачалася значна раней: з 5 па 6 лістапада ў Шчучынскай ...
Читать далее »Мінпрацы гатовае разгледзець магчымасць зрабіць Дзяды выхадным днём
У Міністэрстве працы Беларусі гатовыя разгледзець прапанову аб тым, каб зрабіць Дзяды выхадным днём па прыкладзе Радаўніцы, паведамляе euroradio.fm. Для гэта трэба, каб у ведамства паступіла афіцыйная прапанова ад кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. «З такой ініцыятывай трэба звяртацца або да нас, або ў адміністрацыю кіраўніка краіны. Але часцей за ўсё, такія ініцыятывы накіроўваюць у Міністэрства працы, — ...
Читать далее »В могилевский костел спустя 100 лет вернется механический орган
Могилевский кафедральный костел Успения Пресвятой Девы Марии и святого Станислава приобрел механический орган, сообщили во время состоявшегося 27 октября концерта органной музыки, организованного посольством Германии в рамках проходящих в Беларуси Дней немецкой культуры. Уже до конца октября инструмент 1960-го года выпуска, приобретенный в Голландии, должен прибыть в Могилев, после чего начнутся мероприятия по его установке и настройке. И праздновать Пасху ...
Читать далее »Выстава прац адзінага вядомага літоўскага святара-скульптара адкрылася ў Гродне
Унікальная экспазіцыя аўтарскіх прац кс. Антанаса Рымавічуса (1865–1933) адкрылася 26 кастрычніка ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігіі. Міжнародная выстава носіць назву «Богу і чалавеку». У большасці — гэта творы рэлігійнай тэматыкі: драўляныя скульптуры Хрыста, Марыі, апосталаў і святых. Як адзначылі арганізатары выставы, «ксёндз быў разьбяром-самавукам, але ён па-майстэрску асвоіў тэхніку перадачы радасці і болю, спакою і рашучасці праз нерухомасць статуй». Кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!