“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. 10 лютага ў гандлёвым комплексе “Карона” ў Гродне пройдзе “Душэўны кірмаш”, у межах якога плануецца сабраць ахвяраванні для падапечных Цэнтра. “Душэўны кірмаш” адбудзецца ў зале Д гандлёвага комплекса “Карона” (вул. Горкага, 91) з 12 да 14 гадзін. У праграме мерапрыемства: ...
Читать далее »У Беларусі
У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў і іх бацькоў
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў. Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку. Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Для Бога няма чужых дзяцей
«Юзаф таксама Езуса ўсынавіў, а спачатку быў супраць! Памятаем, як хацеў адпусціць Марыю, калі даведаўся, што Яна цяжарная». Гэтыя словы, якія сказаў пяць гадоў таму айцец Раман Шульц у прыватнай размове з Аляксандрам і Таццянаю, сталі для іх лёсавызначальнымі, як і для іх усыноўленага сына Давіда Антонія. Так сталася, што Аляксандр і Таццяна не могуць мець сваіх дзяцей, таму вырашылі ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11). Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...
Читать далее »Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе
Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб’екта спадчыны — касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла. — Будынак касцёла з’яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу ...
Читать далее »2018 душпастырскі год у Беларусі абвешчаны Годам моладзі
Новы, 2018 душпастырскі год у Беларусі абвешчаны Годам моладзі. Гэтае рашэнне было зацверджана падчас 67-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, што адбылося ў канцы мінулага года ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Старшыня Рады па справах свецкіх і моладзі пры ККББ дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі распавядае пра выклікі сучаснасці і сутнасць душпастырскай працы з маладымі людзьмі. – ...
Читать далее »Як у Маладзечне шыюць адзенне для каталіцкіх святароў
Як у Маладзечне ў майстэрні Sacris Vestibus шыюць адзенне для каталіцкіх святароў, каментарый канцлера Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на літургічным адзенні глядзіце ў відэарэпартажы Леаніда Юрыка і Зміцера Лупача. Чытай таксама: Што такое “Мануфактура капуцынаў” і як яна працуе ў Маладзечне?>> Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі>>
Читать далее »Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і 2017
«Чалавек і яго жыццё аб’яўляюцца нам як адзін з найцудоўнейшых цудаў стварэння…» (Ян Павел ІІ, Evangelium vitae, 84) Да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў Касцёла і людзей добрай волі Трываючы ў радасці святаў Божага Нараджэння, чарговы раз лучымся з вамі і яшчэ раз выказваем нашы святочныя пажаданні. Прыйсце ў свет Езуса Хрыста ў чалавечай постаці з’яўляецца найцудоўнейшым цудам стварэння, які дае ...
Читать далее »Дзеці з Мар’інай Горкі сустрэліся са св. Мікалаем
Вечарам 25 снежня касцёл Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, быў напоўнены хваляваннем. І не толькі таму, што святкаваліся доўгачаканыя народзіны Таго, Хто ашчаслівіў і збавіў гэты свет. А яшчэ і таму, што традыцыйна гэтым снежаньскім вечарам уздельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта “Папараць-кветка” ўзносяць хвалу Богу сваімі талентамі, дзякуючы за ўсе атрыманыя ад Збаўцы дары. Гэтым разам артысты прапанавалі гледачам інтэрпрэтацыю ...
Читать далее »Дзеці з Дзятлаўскай парафіі трапілі на першую старонку The Wall Street Journal
Амерыканскае выданне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як у свеце святкуюць Нараджэнне Хрыстова, фатаздымкам з касцёла ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці, паведамляе svaboda.org. На фота, якое зрабіў для агенцтва Reuters беларускі фатограф Васіль Фядосенка, дзеці робяць тэатралізацыю напярэдадні Імшы ў касцёле.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!