20 студзеня ў Мінску пройдзе экуменічная малітва за адзінства хрысціянаў

50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.

Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.

20 студзеня экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій пройдзе і ў Мінску, паведамляе catholic.by. У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі малітва распачнецца ў 19.15, адразу пасля вечаровай святой Імшы ў 18.30.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі