Архив меток: экуменізм

У Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў прайшло экуменічнае набажэнства з удзелам біскупа Гуляя

25 студзеня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. Яно было праведзена на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіць штогод. У набажэнстве, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай Царквы, Евангелічна-Лютэранскай Царквы, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”. Вітаючы прысутных, біскуп Гродзенскі нагадаў, што ідэя ...

Читать далее »

Пантыфік: хрысціяне пакліканы разам сведчыць пра любоў Хрыста

Сведчыць пра ўцелаўлёную любоў Езуса Хрыста – гэта наша экуменічнае пакліканне, — адзначыў Папа 20 студзеня 2025 года падчас аўдыенцыі для міжканфесійнай дэлегацыі з Фінляндыі. Прадстаўнікі каталіцкай, лютэранскай і праваслаўнай канфесій з Фінляндыі штогод наведваюць Ватыкан у кантэксце свята святога Генрыка, нябеснага апекуна гэтай краіны, і Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праводзіцца з 18 па 25 студзеня. Пантыфік прапанаваў ...

Читать далее »

Папа: хачу, каб адбыўся экуменічны Сінод аб евангелізацыі

11 лістапада 2024 года Ватыкан упершыню наведала дэлегацыя Сінода Мартаміцкай Царквы, распаўсюджанай у Індыі. Папа Францішак прыняў яе прадстаўнікоў на аўдыенцыі. “Гэта радасны дзень у гісторыі нашых Цэркваў, бо ўпершыню Святы Сінод паважанай Сіра-Маланкарскай Мартаміцкай Царквы наведвае Касцёл у Рыме, каб абмяняцца абдымкамі супакою з яго біскупам”, — пачаў свой зварот Пантыфік. Ён заўважыў, што гэта хрысціянская супольнасць з’яўляцца спадчынніцай ...

Читать далее »

Кардынал Кох: любоў з’яўляецца асноўным матывам экуменізму

18 студзеня 2024 года распачаўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Сёлета ў аснове яго дэвіза – цытата з Евангелля паводле святога Лукі: “Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга свайго, як самога сябе”. Як заўважыў кардынал Курт Кох, гэтыя словы ўказваюць на любоў, якая з’яўляецца асноўным матывам экуменізму. Ватыканскі іерарх нагадаў, што сімвалам экуменізму любові была сустрэча Паўла VI з ...

Читать далее »

Экуменический религиозный комплекс «Дом Авраама» открыли в Абу-Даби

На острове Саадият в Абу-Даби, столице Объединенных Арабских Эмиратов, открыт для посетителей «Семейный дом Авраама». Экуменический религиозный комплекс объединяет католический храм, мечеть и первую в арабском государстве Персидского залива специально построенную синагогу. Разработанный известным британским архитектором Дэвидом Аджайе проект включает в себя несколько архитектурных стилей, традиционно используемых в католических, мусульманских и иудаистских религиозных сооружениях по всему миру. Каждое отдельное здание ...

Читать далее »

Святы Айцец: патрэбна шчырае жаданне адзінства хрысціян

Шлях двух вучняў у Эмаўс разам з уваскрослым Хрыстом, як сімвал экуменічнага шляху хрысціян да поўнай камуніі, быў тэмай звароту Папы да праваслаўных святароў і манахаў з розных краін. Калі хрысціяне будуць ісці разам, як рабілі вучні з Эмаўс, іх будзе суправаджаць Хрыстус, “знаходзячыся поруч, матывуючы і даводзячы да спаўнення іх шлях”, — заўважыў Пантыфік падчас аўдыенцыі, якая прайшла 23 ...

Читать далее »

“Рабіце дабро, шукайце справядлівасці”. Экуменічнае набажэнства прайшло ў Мінскай архікатэдры

Ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня праходзіць тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Сёлета тэмай экуменічнага тыдня сталі словы кнігі прарока Ісаі “Рабіце дабро, шукайце справядлівасці (Іс 1, 7)”. 21 студзеня ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, прадстаўнікі розных канфесій Беларусі разам з вернікамі сабараліся на экуменічнае набажэнства. Набажэнству папярэднічала святая Імша ў інтэнцыі адзінства ...

Читать далее »

Папа заклікаў умацоўваць сувязі паміж католікамі і пяцідзясятнікамі

З нагоды 50-годдзя з дня заснавання Камісіі па каталіцка-пяцідзясятніцкім дыялогу Святы Айцец заклікаў да аднаўлення супольных высілкаў у абвяшчэнні Евангелля. Папа скіраваў кароткае пасланне да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Камісіі, якое 8-14 ліпеня 2022 года праходзіць у Рыме пад эгідай Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству. Ён заўважыў, што на працягу апошніх 50-ці гадоў гэта структура, дзякуючы дыялогу і рэфлексіі, супольна працавала ...

Читать далее »

У Ватыкан прыехала дэлегацыя з Канстантынопаля

У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 28 па 30 чэрвеня 2022 года знаходзяцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Дыкастэрыя спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стала ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Дэлегацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тэлмісас Ёў, прадстаўнік Сусветнага Патрыярхату пры Сусветнай радзе Цэркваў і сустаршыня Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж ...

Читать далее »

Папа Францішак вызначыў акцэнты экуменічнага дыялогу з праваслаўнымі

Папа Францішак сустрэўся 23 чэрвеня 2022 года ў Ватыкане з прадстаўнікамі Змяшанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Пантыфік спаслаўся на тэму апошніх пасяджэнняў Камісіі, прысвечаных сакрамэнтам, і выказаў надзею на тое, што іх плёнам стане афіцыйны дакумент, які засведчыць аб “існаванні шырокага кансенсусу” і паспрыяе новым крокам да поўнай камуніі. Пантыфік шчыльна звязвае ...

Читать далее »