Калядны канцэрт адбыўся ў Навагрудку

13 студзеня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся ўрачысты калядны канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі, які сабраў каля 400 чалавек.

У праграме былі прадстаўлены калядныя музыкальныя творы Польшчы, Беларусі, Венгрыі, Малдовы, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, ЗША, а таксама класічная музыка ў інструментальным выкананні.

Выканаўцамі былі арганіст Андрэй Міхневіч і піяніст Аляксандр Музыкантаў, Музычны праект Bon Voyage, а таксама навучэнцы Міжнароднай школы QSI з Польшчы, Ізраэля, Венгырыі, ЗША, Кітая, Латвіі – дзеці дыпламатычных працаўнікоў і прадстаўнікоў міжнародных кампаній у Беларусі.

Канцэрт стварыў для мясцовых слухачоў і гасцей з Беластока, Гродна, Баранавіч, Мінска і іншых гарадоў сапраўдную святочную атмасферу, якая дазволіла праз прыгожую музыку дакрануцца да таямніцы Уцелаўлення Хрыста.

Кс. Юрый Жэгарын

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі