У нядзелю, 17 лютага, у Навагрудскім раённым доме культуры ўпершыню адбыўся перадкалядны моладзевы канцэрт парафіяльнага гурта “VENI”. Паслухаць канцэрт прыйшлі навучэнцы школ з Навагрудка, студэнты з Сельскагаспадарчага і Гандлёвага каледжаў, а таксама вучні з сельскагаспадарчага ліцэя.
Гуртом, які складаецца з шасці чалавек, была падрыхтаваная багатая музычная праграма, якая была разбаўлена шчырымі духоўнымі разважаннямі перад выкананнем кожнай песні. Салісты стараліся зрабіць канцэрт інтэрактыўным, каб кожны наведвальнік быў не толькі слухачом, але прымаў актыўны ўдзел у музычнай імпрэзе.
Моладзевы парафіяльны гурт “VENI”, які паўстаў больш года таму, паспеў выступіць перад вернікамі ў Бярозаўцы, Іўі, Уселюбе, Жодзіне і ў Чырвоным касцёле ў Мінску.
с. Хэлена Драбіновіч CSFN, тэкст
Анастасія Пятрова, фота