Архив меток: канцэрт

Канцэрт праслаўлення прайшоў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні

У салезіянскім араторыі імя св. Яна Боска ў Смаргоні адбыўся канцэрт праслаўлення. У ім прынялі ўдзел моладзь і дзеці, якія са шчырай радасцю і адкрытымі сэрцамі змаглі паслужыць іншым, дзелячыся сваімі талентамі згодна са словамі Яна Боскf “На хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”. Гэта была добрая магчымасць адпачыць целам і душой, а таксама праславіць Нябеснага Айца сумеснымі спевамі і ...

Читать далее »

У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка

8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага. На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога. Канцэрты ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся канцэрт арганнай музыкі і творчы вечар з нагоды парафіяльнага фэсту

28 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. Поўны храм слухачоў сабраў дабрычынны канцэрт арганнай музыкі, прымеркаваны парафіяльнаму фэсту ў гонар св. Міхала Арханёла. На канцэрце прысутнічалі госці з Польшчы, Санкт-Пецярбургу, Мінска, Гродна, Ліды, Шчучына, Мастоў, Іўя і іншых гарадоў. У праграме прагучалі традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, ...

Читать далее »

Старажытныя мелодыі еўрапейскай спадчыны прагучаць у Навагрудскім касцёле

5 кастрычніка ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку выступіць калектыў старажытнай музыкі са старажытнымі флейтамі з розных эпох “SKUTI ENSEMBL” з Эльблонга (Польшча). Будуць выконвацца творы рэнесанснай і барочнай Еўропы. У 2017 годзе на Міжнародным фестывалі Рэлігійнай песні ў Тарнопалі ансабль заняў ІІ месца. Для Навагрудка і ўсёй Беларусі гэта выдатная магчымасць на такім высокім узроўні праслухаць мелодыі еўрапейскай спадчыны. Пачатак ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца арганны канцэрт сусветнай музычнай спадчыны

У суботу 28 верасня ў касцёле Св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. У канцэрце прагучаць традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, Моргана, Брукнэра, Каваллі, Франка і іншых, у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў І. Данько (арганіст касцёла ў Радашковічах), К. Мядзведзевай (выкладчык музычнай акадэміі ў г. Мінск, канцэртмейстар), А. Міхневіча (арганіста ...

Читать далее »

Канцэрт хору з Латвіі адбыўся ў Гервятах

9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) выступіў з канцэртам жаночы хор “Перлес” з Латвіі. Дырыжорам хору з’яўляецца Эвіта Рэйнсонэ. Напрыканцы вечару за інструментам была і спела арганіст гервяцкага касцёла Алена Севасцьян. На заканчэнне канцэрту, на якім сабраліся вернікі і госці парафіі, пробашч беларускага Нотр-Дама кс. Эліяс Маркаускас падзякаваў харыстам за стварэнне цудоўнай атмасферы і падрыхтоўку культурнай ...

Читать далее »

Канцэрт прысвечаны духоўнай спадчыне Станіслава Манюшкі адбудзецца ў Навагрудку

9 мая ў 13:30 гадзін у касцёле Св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны спадчыне Станіслава Манюшкі ў юбілей 200-годдзя з дня нараджэння, у выкананні хору і струннага аркестру Заслужанага калектыву «Нацыянальны Акадэмічны Канцэртны Аркестр Беларусі «Духоўная спадчына Станіслава Манюшкі і яго сучаснікаў». Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая — доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга ...

Читать далее »

У мінскім Чырвоным касцёле адбудзецца евангелізацыйны канцэрт

Супольнасць «Каштоўная Пярліна» і хрысціянскі гурт «Laudans» запрашаюць на евангелізацыйны канцэрт. Ён адбудзецца 23 лістапада ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Пачатак у 20.00. Catholic.by

Читать далее »

У Ватыкане пройдзе дабрачынны канцэрт па падтрымцы Ірака і Уганды

З нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння 15 снежня 2018 г. у Ватыкане пройдзе дабрачынны канцэрт. Сабраныя падчас яго сродкі будуць накіраваны на рэалізацыю праектаў у Іраку і Угандзе. У свяце музыкі і салідарнасці прымуць удзел зоркі сусветнай і італьянскай эстрады, сярод якіх Анастэйша, Алесандра Амароза, Дзі Дзі Брыджуотэр, Эліза і многія іншыя. Удзельнікі канцэрта будуць выконваць спевы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Сабраныя ...

Читать далее »

Фотафакт. Канцэрт «Tekla Klebetnica» ў Глыбокім

19 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт «Tekla Klebetnica» («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Гучалі ўлюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта. Марына ...

Читать далее »