Канцэрт праслаўлення прайшоў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні

У салезіянскім араторыі імя св. Яна Боска ў Смаргоні адбыўся канцэрт праслаўлення.

У ім прынялі ўдзел моладзь і дзеці, якія са шчырай радасцю і адкрытымі сэрцамі змаглі паслужыць іншым, дзелячыся сваімі талентамі згодна са словамі Яна Боскf “На хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”.

Гэта была добрая магчымасць адпачыць целам і душой, а таксама праславіць Нябеснага Айца сумеснымі спевамі і танцамі. На заканчэнне моладзь пакінула ўсім прысутным театралізаванае слоўка на добрую ноч.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
grodnensis.by

для друку для друку