Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе ...
Читать далее »Усе навіны
Святы Айцец заклікаў пазбягаць несумленнасці і прагнення ўлады
У добрым служэнні Пану трэба быць пільнымі, каб не паддацца несумленнасці і прагненню ўлады, сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічны евангельскі ўрывак (Лк 17, 7-10), у якім Езус заклікаў вучняў, выканаўшы працу, казаць: “мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”. Папа адзначыў, што адной з ...
Читать далее »«Я маліўся»: малітоўнае галасаванне ў ЗША
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, каля касцёла ў Бостане прайшло «малітоўнае галасаванне», паведамляе gosc.pl. Ахвотныя маглі набыць наклейку з надпісам «Я маліўся» на фоне амерыканскага сцяга, якая азначае, што чалавек абдумана аддае свой голас згодна з верай.
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафіі ў Барсуках, Порплішчы і Крулеўшчыне (+відэа)
Візіт біскупа адбыўся ў нядзелю 6 лістапада, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Біскуп Алег пажартаваў, што сённяшняе надвор’е больш падыходзіць да свята Божага Нараджэння, чым для актавы Усіх Святых. Парафія ў Барсуках, як адзначыў пробашч ксёндз Юрый Бараўнёў, невялікая, але жывая. Большасць жыхароў вёскі адносіцца да праваслаўнай канфесіі, католікамі ў асноўным з’яўляюцца тыя, хто пераехаў сюды з іншых мясцін. І ...
Читать далее »У Ходараўцы маліліся за супакой душаў ахвяраў ІІ Сусветнай вайны
Ва ўрочышчы Ходараўка (Докшыцкі раён) 7 лістапада ксёндз Раман Мурзіч, пробашч парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве, і вернікі з навакольных вёсак маліліся на месцы пахавання ахвяраў нацызму. Ксёндз Мурзіч аб’явіў у нядзелю ў касцёле, што а 13 гадзіне ў Ходараўцы будзе Імша за супакой душаў забітых. Аднак з прычыны кепскага надвор’я Імшы не было, ксёндз толькі памаліўся і акрапіў ...
Читать далее »У Браславе распачаліся Святыя Місіі
6 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачаўся надзвычайны час — час Святых Місій. У нядзелю, падчас першай святой Імшы, адбылося ўрачыстае прывітанне і ўваход у працэсіі місіянераў у святыню, дзе ім былі перададзеныя ключы ад касцёла і стулы, як сімвал прыняцця своеасаблівай духоўнай улады на час Місій у абвяшчэнні Слова Божага. Праводзяць іх айцы-рэдэмптарысты Валерый Мазюк ...
Читать далее »Папа зацвердзіў статут Папскай акадэміі жыцця
Папа Францішак зацвердзіў статут Папскай акадэміі жыцця, дыкастэрыі, заснаванай яшчэ падчас пантыфікату Яна Паўла II, 11 лютага 1994 г., місіяй якой з’яўляецца абарона і пашырэнне каштоўнасці чалавечага жыцця і чалавечай годнасці. Сюды ўваходзяць і даследаванні, і фарміраванне культуры жыцця, і дакладнае і своечасовае інфармаванне кіраўнікоў Касцёла, біямедыцынскіх навуковых інстытутаў, сацыяльных і медыцынскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасці аб ...
Читать далее »Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы
«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боска ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!» Напрацягу пяці дзён арганізатары дапамагалі дзецям, якіх было больш за 50, разважаць пра сям’ю і яе каштоўнасці. Кожны дзень раскрываў новую тэму. «Дом-сям’я» — гэта быў накірунак першага ...
Читать далее »Першая сустрэча шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль адбылася ў Гродне
5 лістапада ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла першая сустрэча ўсіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер. Спатканне распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў а. Алякcандр Стока OCD. У гаміліі святар адзначыў, што айцы кармэліты прагнуць, каб сустрэчы шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай збіралі шматлікіх вернікаў Гродна і ваколіц на супольнай малітве. Айцец Аляксандр падкрэсліў, ...
Читать далее »Рым прымае змагароў супраць гандлю людзьмі
У Ватыкане прайшла прэзентацыя Асамблеі “RENATE” – аб’яднання членаў манаскіх супольнасцяў і свецкіх вернікаў Еўропы, якія вядуць барацьбу супраць гандлю і эксплуатацыі людзей. Форум будзе праходзіць у Рыме з 6 па 12 лістапада. Праграма мерапрыемства аб’яднана тэмай “Перамога над гандлем людзьмі пачынаецца з нас”. Падчас прэзентацыі былі акрэслены прычыны і маштабы праблемы. Прастытуцыя з’яўляецца “ракам нашага веку” і супрацьстаяць ёй ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!