28 студзеня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў. Мерапрыемства прымеркаванае да дня ўспаміну святога Францішка Сальскага – апекуна журналістаў і пісьменнікаў. Сустрэча пройдзе ў парафіі Святой Тройцы і святога Роха на Залатой Горцы (станцыя метро Плошча Перамогі). Пачатак а 12:00. У межах яе плануецца абмеркаваць далейшую супрацу, адзначыць дзейнасць хрысціянскіх журналістаў і СМІ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць ...
Читать далее »Усе навіны
У Беларусі пройдзе трактарнае ралі з Парыжу да касцёла ў Мосары
Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці — трактарнае ралі «Парыж — Мосар». Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай. Як паведамляе Пастаўская раённая газета, ралі адбудзецца 28 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння ...
Читать далее »У Росіцы праваслаўныя і католікі разам адзначылі Вадохрышча
19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначаюць Хрышчэнне (Вадохрышча). Па ўсёй Беларусі асвячаюцца выразаныя ў форме крыжа палонкі для купання. Росіца не стала не выключэннем. На прыгожым возеры два дні кіпела праца і супольнымі высілкамі праваслаўных і католікаў было арганізаванае месца для малітвы і акунання. Пасля набажэнства, якое правёў бацюшка Васіль з Сар’і, праваслаўныя і католікі здзейснілі гэтую старажытную традыцыю трохразовага акунання з ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян
21 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Гродна. Пачатак у 18.00. “Удзел у гэтым набажэнстве разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій нашага горада будзе знакам адзінства з усім Каталіцкім Касцёлам, які з 18 студзеня перажывае Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян, — адзначае ...
Читать далее »Ордэн дамініканаў падсумоўвае вынікі 800-годдзя
Міжнародны кангрэс Ордэна дамініканаў праходзіць 17-21 студзеня ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. У форуме прымае ўдзел каля 600 дэлегатаў з розных краін свету, у пераважнай большасці свецкія вернікі. Кангрэс стаў апошняй буйной падзеяй, арганізаванай у рамках святкавання 800-годдзя Ордэна прапаведнікаў і з’яўляецца момантам падвядзення яго вынікаў. Па словах генеральнага настаяцеля гэтай манаскай супольнасці, юбілей быў позіркам у ...
Читать далее »Дзень святога Антонія: у касцёл з жывёламі
Тысячы хатніх жывёл і іх уладальнікаў прынялі ўдзел 17 студзеня ва ўрачыстасцях з нагоды дня памяці святога Антонія, які ў каталіцкіх краінах лічыцца заступнікам прыручаных чалавекам гадаванцаў. У гэты дзень у гарадах Іспаніі, Мексікі і іншых краін Лацінскай Амерыкі праходзяць цырымоніі дабраславення хатніх жывёл. Католікі гэтых краін прыносяць або прыводзяць сваіх улюбёнцаў у касцёл, і святары апырскваюць святой вадой катоў ...
Читать далее »Пастар Уладзімір Татарнікаў: «Экуменізм – гэта не нейкі лозунг, а перадусім сумесная праца, малітва і служэнне»
Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян дапамагаюць пашырыць адносіны паміж вернікамі розных канфесій. Мы больш даведваемся адзін пра аднаго, пачынаем разумець, што не трэба баяцца бліжняга, а наадварот – неабходна чуць і разумець іншага, вучыцца нечаму ў яго», — такую думку выказаў Уладзімір Татарнікаў, пастар лютэранскай кірхі ў Гродне, з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Праз сумесную малітву мы ўсведамляем, што ...
Читать далее »У Нарачы адбудзецца Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага
У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры. Ужо традыцыйна Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру. Падчас святой Імшы ў ...
Читать далее »Францішак: не быць “прыпаркаванымі” хрысціянамі
Святы Айцец заклікаў вернікаў быць мужнымі, укарананёнымі ў надзеі і здольнымі зносіць цёмныя моманты. Аб гэтым ён казаў 17 студзеня падчас ранішняй Эўхырыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Паводле Папы, вызнаўцы Хрыста павінны ставіцца да жыцця як атлеты, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў з цвёрдым намерам здабыць перамогу. Адваротным прыкладам з’яўляюцца “лянівыя” хрысціяне, якія не маюць жадання рухацца наперад, імкнуцца да ...
Читать далее »Калі будзе выдадзены беларускі спеўнік?
У рэдакцыю «Каталіцкага Весніка» звярнулася чытачка Таццяна Віршыч з г. Іўе з такім пытаннем: «У інтэрв’ю «Кс. Тадэвуш Вышынскі адзначае 60 гадоў святарства. Эксклюзіўнае інтэрв’ю для “Каталіцкага Весніка” ад 4 чэрвеня 2016 года кс. Тадэвуш прамовіў наступныя словы: «Я хацеў бы таксама крыху распавесці пра беларускі спеўнік, які распрацаваны цягам гэтых гадоў у семінарыі. Ён ужо амаль гатовы да выдання! ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!