28 студзеня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў. Мерапрыемства прымеркаванае да дня ўспаміну святога Францішка Сальскага – апекуна журналістаў і пісьменнікаў.
Сустрэча пройдзе ў парафіі Святой Тройцы і святога Роха на Залатой Горцы (станцыя метро Плошча Перамогі). Пачатак а 12:00.
У межах яе плануецца абмеркаваць далейшую супрацу, адзначыць дзейнасць хрысціянскіх журналістаў і СМІ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць бліжэй пазнаёміцца з залатагорскім касцёлам і парафіяй.
