Менш чым два гады засталося да наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая запланавана на жнівень 2018 г. У мінулую суботу Касцёл у Ірландыі – гаспадар мерапрыемства – падчас адмысловага сходу ў Дубліне афіцыйна пачаў падрыхтоўку да яго. Амаль 700 дэлегатаў з усіх дыяцэзій, сямейных рухаў і арганізацый, а тасама ірландскага епіскапату сабраліся на спецыяльнай канферэнцыі пад назвай “Радасць любові Amoris Laetitia ...
Читать далее »Усе навіны
Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім (+відэа)
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова). Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У ...
Читать далее »Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце
Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года. Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. ...
Читать далее »Францішак заклікаў быць місійнымі вучнямі Хрыста
Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане. Францішак адзначыў важнасць быцця “місійнымі вучнямі, каб несці пасланне збаўлення ўсёй чалавечай сям’і”. “Другое чытанне сённяшняй літургіі прадстаўляе нам заклік св. Паўла да Цімафея, яго паплечніка і ўмілаванага сына, у якім ён разважае ...
Читать далее »У Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў
21-23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся восеньскія рэкалекцыі для хлопцаў. У іх прымала ўдзел 9 асоб. Акрамя тэмы паклікання, разам з айцом Аляксандрам Махначом SP, які адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі разважалі таксама аб прысутнасці Бога ў асабістым жыцці чалавека. Кожны хлопец мог індывідуальна падумаць пра свае адносіны з Богам на практыцы. Асабліва падчас ...
Читать далее »Мемориал Моисея на вершине библейской горы Нево снова открыт для паломников
Мемориал, расположенный в семи километрах от города Мадаба на вершине горы Нево, был закрыт на реставрационные работы последние десять лет. Реставрация началась после того, как обнаружилось, что остатки древней церковной базилики трескаются и осыпаются, не выдерживая вес мемориала. Кардинал Леонардо Сандри, специальный посланник Папы Франциска и префект Конгрегации Восточных Церквей, отметил в своей речи, что испытывает благоговейный трепет, открывая мемориал ...
Читать далее »4-6 лістапада ў Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс «Кана»
4-6 лістапада ў Оршы адбудзецца рекалекцыйны курс «Кана» на тэму: «Як вырашыць канфлікты ў сям’і?» Курс «Кана» — гэта духоўныя практыкаванні на сямейную тэматыку. Як навучыцца любіць? Месца эмоцый у сямейных адносінах. Што значыць быць паслухмянай? Як навучыцца размаўляць? Ці можна пазбегнуць канфліктаў? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы падчас рэкалекцый. На курс пажадана прыязджаць мужу і ...
Читать далее »У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)
На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...
Читать далее »Святому Айцу ўручылі «пастарал бедных»
Папа Францішак атрымаў у дар «пастарал бедных» – сімвал духоўнай улады біскупа, якім ён карыстаецца падчас набажэнстваў. Яго зрабілі з металалому, знойдзенага на сметніку, жыхары трушчоб Кібера ў сталіцы Кеніі – Найробі. Пастарал, пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка 2016 г., пачаў перэгрынацыю па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама зроблены з металічных адходаў табернакулюм. Ён застанецца ў Ватыкане, а яго копіі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову. Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!