У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры.
Ужо традыцыйна Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру.
Падчас святой Імшы ў Нарачы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за іерарха.
для друку