Архив меток: біскуп Юрый Касабуцкі

У Будславе адбылося спатканне касцёльных рухаў і супольнасцяў

“На Беларусі ёсць месцы святыя. Адно з іх — у Будславе велічны храм”. Словамі гэтага спеву віталі Маці Божую Будслаўскую першага мая. Гэта вернікі з усёй Беларусі прыбылі ў Нацыянальны Санктуарый на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў. Цікава, што гісторыя гэтых спатканняў распачалася шмат год таму. Калі адна з супольнасцяў 1 мая, у выходны дзень, вырашыла прыехаць, каб разам памаліцца ...

Читать далее »

У Смаргоні адзначылі юбілей 520-годдзя заснавання парафіі св. Міхала Арханёла

29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годдзя з дня заснавання гэтай парафіі ў г. Смаргонь. Аднак і гэта не было найважнейшай падзеяй. Кульмінацыяй стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар быў у смаргонскім касцёле знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны, таму гэты акт ...

Читать далее »

У Навагрудскім раёне біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў капліцу Святога Крыжа

У суботу, 16 верасня адбылося ўрачыстае пасвячэнне капліцы Святога Крыжа 18 стагоддзя. Урачыстае пасвячэнне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Біскуп Юрый падчас святой Імшы адзначыў, што негледзячы ні на якія гістарычныя падзеі, такія прыдарожныя капліцы аб’ядноўваюць людзей двух асноўных канфесій нашай краіны – каталікоў і праваслаўных. Пасля Святой Імшы адбылося ўрачыстае пасвячэнне капліцы і вельмі адметнага Укрыжавання, якое ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам падчас парафіяльнай урачыстасці ў Мёрах

15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла патранальнае свята — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем адпусту стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу а 18-ай гадзіне і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Праз супольную ружанцовую малітву і сакрамант пакаяння вернікі рыхтаваліся да годнага перажывання Эўхарыстыі. На пачатку святой Імшы ...

Читать далее »

Трыумф веры. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў

У апошнія дні ліпеня сэрцы вернікаў напаўняе асаблівае пакліканне: пакліканне пераадолець цяжкасці, пакліканне пакінуць дома ўсе свае справы, пакліканне выправіцца ў шлях і прыбыць у Росіцу. Тут  28 і 29 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. 80 год таму айцы марыяне прынялі пакутніцкую смерць разам з даручанай Хрыстом паствай. Больш за паўтары тысячы людзей згарэлі ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Фацімскай адбыўся ў Павяцці

13 мая ў Павяцці адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з бліжэйшых парафій і шматлікія вернікі. Ганаровым госцем ўрачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Эўхарыстыю. Прыгожа аздобленая святыня чакала сваіх вернікаў ужо з раніцы, а яны, адклаўшы свае хатнія клопаты, сем’ямі спяшаліся на малітву. Літургія распачалася з урачыстага ўваходу святароў ...

Читать далее »

“Нас да Сябе Ты прыгарні”. Прадстаўнікі касцельных рухаў і супольнасцяў сустрэліся ў Будславе

“Заходзьце, Маці чакае” — вядомы ўсім заклік, з якім звяртаецца да пілігрымаў кусташ Санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ксёндз Дзмітрый Дубовік. На гэты заклік Нябеснай Матулі збіраліся пілігрымы ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 6 мая. Тут, у межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-цігадовага юбілею каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай  абдылося спатканне прадстаўнікоў касцёльных рухаў. Перад уваходам у храм, прысутныя маглі ...

Читать далее »

У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча для дзяцей з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага

2 студзеня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Распачалася праграма са святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас казання біскуп Юрый разам з дзецьмі паразважаў над тым, як трэба рыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Рыхтуючыся знешне, прыбіраючы і ўпрыгожваючы кватэру, набываючы падарункі, варта памятаць, што самае галоўнае — падрыхтаваць ...

Читать далее »

“Па пладах іх пазнаеце іх”. Трыццаццігоддзе служэння ў Беларусі адзначылі айцы хрыстусоўцы

У нядзелю Хрыста Валадара, 20 лістапада мінскія парафіяне з касцёла Святога Яна Евангеліста і Святога Максімільяна Кольбэ сабраліся на ўрачыстую Імшу. Гэта Імша была асаблівай, бо разам з біскупам Юрыем Касабуцкім і запрошанымі гасцямі вернікі дзякавалі Пану Богу і сваім святарам за трыццаць год служэння ў Беларусі. Напачатку Імшы прысутных прывітаў пробашч парафіі айцец Алег Шпець. Ён зазначыў, што гісторыя ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі асабіста заахвочвае да малітвы за святара ў зняволенні

Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі