Традыцыйна ў нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету ў Шчучыне прайшло аднаўленне міністранскіх абяцанняў Літургічнай службы алтара, а таксама павялічылася калькасць удзельнікаў моладзевага хору «Calasanz».
Падчас урачыстай Эўхарыстыі да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкай службы далучылася 16 хлопчыкаў.
Таксама ўдзельнікі хору атрымалі адзнакі прыналежнасці да хору «Calasanz», а моладзевая супольнасць у гэты дзень павялічылася на пару новых галасоў.
На заканчэне ўрачыстасці ўсіх прысутных чакаў салодкі пачастунак і прыемная неспадзяванка.
а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
