У нядзелю, 20 лістапада, упершыню ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, адбылося спаборніцтва «Караоке battle».
У гэты дзень дзятлаўскія дзеці і моладзь, падзяліўшыся на две каманды, удзельнічалі ў незвычайных выпрабаваннях «Караоке battle». Менавіта ім, «залатым галасам», выпала магчымасць даказаць, што свет быў бы вельмі сумным і шэрым без музыкі.
Знаёмства з музычным мірам распачалося з жыццёрыса cвятой Цэцыліі, што з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў, аб чым паведаміў кл. Міхаіл Радзевіч SDB.
На працягу гадзіны ўдзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства, падзяліліся сваімі адчуваннямі і проста атрымлівалі задавальненне ад мерапрыемства.
Уся праграма складалася з чатырох этапаў: «Угадай мелодыю», «Угадай музычны інструмент», «Матыў» і «Караоке battle».
Самым цікавым і адметным аказаўся апошні этап — «Караоке battle», асноўная мэта якога заключалася ў раскрыцці творчага патэнцыялу ўсёй каманды і ўмення чуць адзін аднаго, максімальна якасна выканаць выбраную песню. Дзеці пастараліся на славу!
Непаўторны музычны вечар нікога не пакінуў без добрага настрою.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!