Усе навіны

У Шчучыне адбылося спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў

29 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў, чые дзеці належаць да Літургічнай службы алтары і моладзевага хору «Calasanz». Пасля кароткай забавы а. Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў разважанне на тэму адносна міжасобасных адносін у сям’і на падставе Адгартацыі Папы Францішка » Amoris laetitia «. У той час, для хлопцаў і дзяўчат была арганізавана інтэграцыйная забава, каб ...

Читать далее »

Міністранты з гродзенскай парафіі перажылі дзень засяроджання ў Тракелях

Менавіта так, хлопцы з парафіі Святога Духа, што ў Гродне, распачалі першы дзень асенніх канікул. І напэўна, гэты час, быў для іх сапраўднай прыгодай і пэўным выпрабаваннем. Адарвацца ад штодзённых абавязкаў, ад прывычных рэчаў і блізкіх людзей. Паехаць у месца, ў якім не колі раней не былі, памаліцца ў святым месцы, пабегаць на чыстым паветры, прыгатаваць сабе ежу і г.д. ...

Читать далее »

Пантыфік салідарны з ахвярамі землятрусу ў Італіі

Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу, паведамляе Ватыканскае радыё. “Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем’і, якім быў нанесены сур’ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ...

Читать далее »

У гомельскім касцёле з’явілася новая фрэска

У гомельскім каталіцкім храме з’явілася новая фрэска, якая ўпрыгожыла сцяну класа для правядзення сустрэч і літургій на першым паверсе ў апсідзе. Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрэслым Езусам Хрыстом, які ўвайшоў праз зачыненыя дзверы ў той час, калі вучні маліліся разам. Фрэска з’яўляецца рэпрадукцыяй карціны іспанскага мастака і іканапісца Кіка Аргуэлья — аднаго з заснавальнікаў і лідара Нэакатэхуменальнага ...

Читать далее »

Ватыкан: адрэстаўравана ўнікальнае драўлянае ўкрыжаванне

Самае старажытнае драўлянае ўкрыжаванне базілікі св. Пятра было адрэстаўравана і прадстаўлена ў Ватыкане. Гаворка ідзе пра двухметровы 72-кілаграмовы крыж з фігурай Езуса Хрыста, зроблены ў ХIV ст. італьянскім скульптарам Пьетра Каваліні.  Працэс рэстаўрацыі расцягнуўся больш чым на год. Ён адбываўся з выкарыстаннем сучасных лазерных тэхналогій і пры фінансавай падтрымцы амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “Рыцары Калумба”. Спецыялісты здолелі адкрыць 90% арыгінальных фарбаў ...

Читать далее »

Пантыфік: Езус у малітве – фундамент хрысціянскага жыцця

Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, — гаворыцца ў Святым ...

Читать далее »

Ксёндз Вячаслаў Барок пра аднаўленне касцёла ў Віцебску: “Адбудоўваючы касцёл, мы перапросім Бога за грахі продкаў”

Улады Віцебска маюць намер аднавіць разбураны камуністычнымі ўладамі ў 1961 годзе касцёл Святога Антонія,  які знаходзіўся насупраць гарадской ратушы. Даведаўшыся пра гэта, “Каталіцкі Веснік” звярнуўся да ксяндза Вячаслава Барка, пробашча аднайменнай сучаснай парафіі святога Антонія ў Віцебску, якая з’яўляецца ініцыятарам адбудовы касцёла. Святар, гаворачы пра гісторыю разбуранай святыні, адзначыў: “Касцёл Святога Антонія ў Віцебску – адзін з самых старэйшых касцёлаў (яго узвядзенне пачалося ў ...

Читать далее »

У Беларусі спадзяюцца, што Сінод Біскупаў можа паспрыяць з’яўленню моладзевых лідэраў

Душпастыры моладзі Касцёла ў Беларусі маюць надзею, што будучы Сінод Біскупаў дапаможа ўдасканаліць працу з маладымі людзьмі і паспрыяе выхаванню новых лідэраў. А імпульсам для абрання тэмы асамблеі для Папы маглі стаць Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія яго вельмі кранулі, лічыць душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, кс. Антоні Грэмза, які ўжо больш за дзесяць гадоў працуе з маладымі людзьмі. Існуючыя ...

Читать далее »

У 2017 годзе могуць распачацца працы па рэстаўрацыі Чырвонага касцёла

Праектаванне прац па рэстаўрацыі Чырвонага касцёла ў Мінску плануецца завяршыць сёлета, паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 кастрычніка галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» Міхаіл Жых. Паводле яго, будынак касцёла знаходзіцца ў паўаварыйным стане. Так, заявіў Міхаіл Жых, працякае дах на прыбудове, руйнуюцца сцены і цэгла, страчаныя гістарычныя фрэскі, маюцца неўласцівыя стылістыцы храма вітражы, састарэлі інжынерныя сістэмы. Паводле яго, ідзе ўзгадненне з рознымі службамі ...

Читать далее »

У Кракаве адбудзецца прабег Божай Міласэрнасці

29 кастрычніка ў Кракаве пройдзе прабег Божай Міласэрнасці. Як падкрэсліваюць арганізатары, мэта акцыі — праз гульні і забавы пазнаць месцы і асобаў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці, паведамляе ekai.pl Траса спецыяльна падрыхтавана для дзяцей і моладзі.Праходзіць яна ад санктуарыя св. Яна Паўла ІІ да санктуарыя Божай Міласэрнасці. «Стыль жыцця, які мы прапаноўваем, яднае ў сабе духоўныя каштоўнасці з фізічнай актыўнасцю, культурнымі ...

Читать далее »