Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 3 лістапада праз свой канал у “Youtube” відэаролік, у якім папа Францішак паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад. Пантыфік запрашае маліцца, “каб краіны, якія прымаюць вялікую колькасць бежанцаў і мігрантаў, былі падтрыманыя ў сваім памкненні да салідарнасці”. “Ці можа краіна самастойна супрацьстаяць цяжкасцям, якія правакуе моцная міграцыя?” — гучыць пытанне Францішка, пакуль на экране змяняюць ...
Читать далее »Усе навіны
“Вандроўку ў Неба” зладзілі ў касцёле Светлагорска
Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых — да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнарый і падрыхтавала пастаноўку “Вандроўка ў Неба” сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ўдзельнічала шмат дзяцей. — Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было ...
Читать далее »Лучайская парафія адсвяткавала адпустовую ўрачыстасць
29 кастрычніка Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна. Сёлета святыня адзначае 250-годдзе заснавання. Варта нагадаць, што ў 1766 годзе па фундацыі Альжбеты Агінскай-Пузыні, пачалося будаўніцтва велічнага касцёла ў стылі пераходным ад барока да класіцызму. На працягу тыдня ў парафіі праводзіліся Святыя Місіі з нагоды значнай, гістарычнай падзеі, каб падрыхтаваць сэрцы вернікаў. Апошні ...
Читать далее »У Італіі адновяць разбураныя землятрусам храмы
Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы запэўніў, што разбураныя землятрусам касцёлы будуць адбудаваны нанова, распавёў журналістам арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда. “Я размаўляў з старшынёй Савета Міністраў, які паабяцаў аднавіць усё: дамы, касцёлы, грамадскія пабудовы. Гэта напаўняе надзеяй. Я не эксперт, але вядома, што адбудова гэтых пярлінаў будзе нялёгкай справай”, — сказаў іерарх. Адным з самых значных і вядомых храмаў, які быў разбураны ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў капліцу ў вёсцы Кіякова (+відэа)
Гэта святыня знаходзіцца ў Параф’янаўскай парафіі Докшыцкага дэканату. Падзея адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка падчас візітацыі біскупа ў парафію Імя Панны Марыі ў Параф’янаве. Капліца на могілках у вёсцы Кіякова была пабудавана напачатку ХХ стагоддзя панамі Кіякоўскімі. Пад капліцай знаходзіўся сямейны склеп сям’і Кіякоўскіх. Нягледзячы на даволі малады для храма ўзрост, капліца зведала на сваім вяку шмат драматычных падзей. На самым ...
Читать далее »У Шчучыне адзначылі 25-годдзе законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі
30 кастрычніка ў шчучынскай святыні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі, якія некалі працавалі ў парафіі ў Шчучыне. Святую Імшу адправіў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. У сваёй гаміліі ён заахвоціў усіх прысутных да разважання над тэмай паклікання да законнага жыцця. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў і пробашч піярскай парафіі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP. ...
Читать далее »Папа Францішак пра міграцыйную палітыку і святарства жанчын
Перад бежанцамі нельга замыкаць сэрца. Кіраўнікі краінаў павінны кіравацца разважлівасцю, яны не могуць прымаць больш мігрантаў, чым змогуць інтэграваць, бо гэта прывядзе да “гетызацыі”, падкрэсліў Святы Айцец, размаўляючы з журналістамі 2 лістапада 2016 г. падчас зваротнага рэйсу з Мальмё ў Рым. Першае пытанне тычылася міграцыйнай палітыкі Швецыі. Яна, пасля доўгага перыяду прыняцця мігрантаў, пачала зачыняць свае межы для іх. Францішак ...
Читать далее »Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)
Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...
Читать далее »«Зрабіце крок да святасці!»: урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых, дзе ўзгадваюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. На самым пачатку Эўхарыстыі ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім пробашч Мікалай Ціхановіч павіншаваў усіх прысутных вернікаў з імянінамі, бо кожны вернік мае свайго Нябеснага Заступніка, якога сёння ўзгадваем. Падчас св. Імшы святар маліўся, каб Дух Святы ...
Читать далее »Пантыфік у Мальмё: святыя – па-сапраўднаму шчаслівыя
Святых называюць шчаслівымі, бо яны спазналі таямніцу сапраўднага шчасця, якое жыве ў глыбіні душы і крыніцай якога з’яўляецца Божая любоў, сказаў Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 1 лістапада на “Swedbank Stadion” у Мальмё, у рамках свайго візіту ў Швецыю. Спасылаючыся да літургічнай урачыстасці Усіх Святых, Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты дзень успамінаюцца не толькі тыя, хто былі абвешчаны святымі на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!