Усе навіны

Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках

Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня.  Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...

Читать далее »

Юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у цэнтры дыяцэзіі

7 жніўня ў Віцебску распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Віцебск (катэдра і св. Антонія), Варапаева, Ваўкалата, Пагошча, Лынтупы, Мёры, Глыбокае і моладзь БГКЦ. Сама Парафіяда будзе доўжыцца тры дні і складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт. Спаборніцтвы прысвечаныя 20-годдзю заснавання Віцебскай ...

Читать далее »

«Трэба ў Росіцы бываць не госцем»: адбыліся ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя беатыфікацыі росіцкіх мучанікаў

2 і 3 жніўня 2019 года ў Росіцы ў 20-ю гадавіну беатыфікацыі айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча шматлікія вернікі ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных пакутнікаў. Вось ужо 20 год сустрэча адбываецца ў той самай святыні, дзе ў 1943 годзе святары Юрый і Антоні разам са сваімі вернікамі паказалі беларускай зямлі, што азначае любіць і перамагаць нянавісць дабром. Сёння ...

Читать далее »

Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай

Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>> Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць ...

Читать далее »

Касцёл у Росіцы ўстаноўлены Дыяцэзіяльным Санктуарыем Росіцкіх пакутнікаў

Падчас сёлетніх летніх урачыстасцей у Росіцы, якія праходзілі 2-3 жніўня, у 20-ю гадавіну беатыфікацыі а. Юрыя Кашыры МІС і а. Антонія Ляшчэвіча МІС, генеральным вікарыем кс. Францішкам Кіселем быў абвешчаны дэкрэт біскупа Віцебскага Алега Буткевіча аб устанаўленні ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы Віцебскай дыяцэзіі Дыяцэзіяльнага Санктуарыя Росіцкіх пакутнікаў. Адказваючы на просьбу а. Чэслава Курэчкі МІС, вышэйшага кіраўніцтва ордэна айцоў-марыянаў ...

Читать далее »

Сустрэча «Маргарытак» з біскупам Алегам Буткевічам адбылася ў Удзеле

3 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Прыбылі вернікі з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Германавіч, Дзеркаўшчыны і Удзела. Спатканне распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва першай суботы месяца. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый прывітаў удзельнікаў такой неабходнай малітвы, якая сваёй моцай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае прысвяціць жнівень малітве за сем’і

Святы Айцец заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць жнівень малітве аб тым, “каб сем’і праз жыццё ў малітве і любові станавіліся штораз лепшымі школамі сапраўднага росту чалавечнасці”. Інтэнцыю Папы Францішак абвясціў у відэароліку, падрыхтаваным Сусветнай малітоўнай сеткай. 1 жніўня 2019 г. гэты запіс распаўсюдзіў Vatican News праз свой канал у “YouTube”. Сем’і, на думку Святога Айца, увасабляюць “найлепшую ...

Читать далее »

У Навагрудку ўшанавалі сясцёр мучаніц у гадавіну іх расстрэлу

1 жніўня ў 4.30 раніцы ў навагрудскай Белай Фары адбылася св. Імша ўшанавання 11-ці сясцёр мучаніц. Гадзіна цэлебрацыі Імшы мае сімвалічны характар — менавіта ў гэтыя хвіліны семдзесят шэсць гадоў таму нямецкія фашысты расстралялі манахінь, якія аддалі сваё жыццё дзеля ўратавання 120-ці чалавек, мясцовых мужчын — айцоў сямей. У святыні сабраліся шматлікія святары, сёстры назарэтанкі, жыхары Навагрудка і пілігрымы з ...

Читать далее »

Группа архитекторов предложила возвести на площади перед Нотр-Дамом временный собор

Проект временного собора для миллионов верующих и туристов на время реконструкции Нотр-Дама представили во Франции. Его авторами выступили архитекторы бюро Gensler, базирующегося в Париже. Проект, получивший название «Павильон Нотр-Дам», стал откликом на призыв настоятеля собора Парижской Богоматери Патрика Шове возвести «временный дом для прихожан» Нотр-Дама, сильно пострадавшего при пожаре в апреле этого года. Как отмечает агентство France-Presse, в случае, если ...

Читать далее »

Жыхары Будслава распавядаюць пра град

У мінулы чацвер, 25 ліпеня, у Будславе прайшоў моцны град. Стыхія нарабіла шмат шкоды людзям. Былі паламаныя платы, пабітыя вокны і аўтамабілі, ад гародаў амаль нічога не засталося. Месцамі нават пазрывала дахі. Па словах мясцовых жыхароў, найбольш пацярпела вёска Ілава. Але тое, што можна было пабачыць у Будславе і навакольных вёсках, таксама ўражвае. Паразрываныя цяпліцы, пасечаны градам сайдынг, спляжаныя гароды, ...

Читать далее »