Усе навіны

Бэнэдыкт XVI наведаў Кастэль-Гандольфа

Бэнэдыкт XVI здзейсніў візіт у Кастэлі Рамані – рэгіён на поўдзень ад Рыма, на тэрыторыі якога знаходзіцца летняя рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў Кастэль-Гандольфа. Пілігрымка адбылася вечарам 25 ліпеня 2019 г. Папа на пенсіі адправіўся ў яе аўтамабілем, у суправаджэнні свайго асабістага сакратара, арцыбіскупа Георга Генсвайна, і двух супрацоўнікаў Ватыканскай жандармерыі. Ён упершыню пакінуў тэрыторыю Ватыкана, з таго часу як пасяліўся ў ...

Читать далее »

Выйшаў 100-ы нумар «Каталіцкага Весніка»

Аж не верыцца, што прайшло ўжо больш за восем гадоў ад выхаду нашага першага нумару. Коратка ўзгадаем, як усё пачыналася. Ідэя выдаваць газету ў Віцебскай дыяцэзіі ўзнікла ў ксяндза Віктара Місевіча. Я ў сваю чаргу часта задумваўся, чаму ў Віцебскай дыяцэзіі, якая ў 2009 годзе адзначыла сваё дзесяцігоддзе, няма свайго друкаванага выдання. І калі напачатку 2011 года ксёндз Віктар звярнуўся ...

Читать далее »

Вядомы вынікі першага туру ўступнага экзамену ў семінарыі ў Гродне і Пінску

24 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

Фестываль арганнай музыкі можа стаць візітнай карткай Пінска

Фестываль будзе праходзіць адзін раз у два гады. Да такога папярэдняга рашэння прыйшлі яго арганізатары. У Пінску завяршыўся міжнародны фестываль арганнай музыкі, прысвечаны памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Канцэрты пад скляпеннямі катэдры праходзілі на працягу двух месяцаў. Усяго іх адбылося 29. І кожны раз храм быў запоўнены слухачамі. У мінулую нядзелю адбыўся заключны канцэрт. Пад гукі старадаўняга органа выступіў зводны хор, ...

Читать далее »

Увесь дзень побач з Богам: «Музычная майстэрня» вачыма ўдзельніцы

Ужо ў 17-ы раз Івянец збірае моладзь, каб разам праслаўляць Пана Бога сваімі музычнымі талентамі. «Музычная майстэрня» — гэта час яднання людзей з Езусам і паміж сабой. Кожны ўдзельнік мае магчымасць штодня прысутнічаць на малітвах, рэпетыцыях хору, канферэнцыях, майстар-класах, дзяленні Евангеллем, а таксама збірацца на вечар праслаўлення. Якая «Майстэрня» знутры? Яна сумяшчае два бакі: першы — малітва, другі — музыка. ...

Читать далее »

У касцёлах асвячаюць аўтамабілі (+малітва кіроўцы)

Асвяціць можна не толькі аўто, але ровары і нават самакаты. 25 ліпеня Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Хрыстафора, які лічыцца апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў і пілігрымаў, таму ў гэты дзень у каталіцкіх парафіях усяго свету, таксама і ў Беларусі, адбываецца асвячэнне машын і дабраславенне вадзіцеляў. Паколькі 25 ліпеня выпадае на будні дзень, у многіх касцёлах асвецяць аўтамабілі і дабраславяць кіроўцаў у ...

Читать далее »

Ватыкан: вольны час папскіх гвардзейцаў у новым відэа-роліку

Швейцарская гвардыя прыадчыняе заслону таямнічасці і распавядае пра захапленні і хобі гвардзейцаў. Відэа-ролік на гэту тэму з’явіўся на канале папскай арміі ў Youtube. У кароткім фільме паказваецца як гвардзейцы бавяць вольны ад службы час. Салдаты распавядаюць пра свае прагулкі па Рыме, ранішнія прабежкі ў Ватыканскіх садах, трэніроўкі ў цудоўна абсталяванай спартыўнай зале на тэрыторыі самай маленькай дзяржавы ў свеце. Швейцарскі ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сем’яў адбыліся ў Навагрудку

15-20 ліпеня ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. На іх сабраліся 16 сем’яў з Гродна, Ліды, Смаргоні, Мінска і іншых месцаў нашай краіны, дзе дзейнічае Асацыяцыя Святой Сям’і. Духоўныя практыкаванні праводзілі кс. Вiталiй Сiдорка, пробашч лідскай парафіі Св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка, a таксама сёстры назарэтанкі. У канферэнцыях святар засяродзіўся на ...

Читать далее »

Новым членам Папскай акадэміі навук стаў Нобелеўскі лаўрэат

22 ліпеня 2019 г. Святы Айцец прызначыў членам Папскай акадэміі навук 56-гадовага нямецкага фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2014 г., прафесара Штэфана Вальтэра Хэля. Прафесар Штэфан Хэль – спецыяліст у галіне флюарэсцэнтнай мікраскапіі. Вучыўся ў Гельдэрбергскім універсітэце ў ФРГ, дзе атрымаў доктарскую ступень па фізіцы. Навуковыя даследаванні праводзіў на факультэце медыцынскай фізікі ва Універсітэце Турку ў Фінляндыі і ...

Читать далее »