Усе навіны

Францішак “пракаціў” дзяцей на сваім папамабілі

Пантыфік запрасіў у свой памамабіль дзяцей-мігрантаў. Гэта адбылося 15 мая 2019 г. перад агульнай аўдыенцыяй, калі Пантыфік здзяйсняў традыцыйны “аб’езд” пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра. Святы Айцец загадаў спыніць папамабіль ля васьмі дзяцей, якія некалькі месяцаў таму прыбылі ў Італію дзякуючы гуманітарным калідорам. Гэтыя падлеткі з розных краін, у тым ліку з Сірыі, Нігерыі і Конга, у цяперашні час ...

Читать далее »

Нігер: напад на каталіцкі касцёл

13 мая невядомыя напалі на каталіцкую парафію ў Долбеле (дыяцэзія Ніамей ў Нігеры). Пра гэта паведамілі місіянерскія крыніцы інфармацыйнага агенцтва Fides. Падчас нападу пробашч парафіі айцец Нікаісэ Аўлуке атрымаў раненні. Місіянеры сцвярджаюць пра існаванне пагроз у адрас парафіі і святароў, а таксама канстатуюць, што становішча ў рэгіёне дэградуе і мясцовыя праваахоўныя органы не ў стане адбіць атакі тэрарыстаў. Па-ранейшаму няма ...

Читать далее »

Чатыры жаночыя пакаленні ў касцёле: гісторыя адной сям’і

Напярэдадні фестывалю сям’і і Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, хочацца расказаць пра адну з нашых парафіяльных сем’яў, якую ведаюць усе каталіцкія вернікі-навагрудчане. Я не памыляюся, сапраўды ўсе. Калі я скажу, што гэта аповед пра Леанарду Жых, яе дачку і ўнучку з сям’ёй, адразу ўсе ўспомняць і пані Лёлю, і пані Рэгіну, і сям’ю Кардаш – Марыну з Сяргеем, ...

Читать далее »

У Касцёле з’явяцца дзве святыя і бласлаўлёная

Дзве асобы будуць абвешчаны Касцёлам святымі і адна бласлаўлёнай. 13 мая Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якія тычацца васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў. У першых двух дэкрэтах гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва бл. Джузэпіны Ваніні (1859-1911), італьянскай манахіні, заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок св. Каміла; і бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільскай манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак ...

Читать далее »

Падчас урачыстасцяў у гонар св. Андрэя Баболі ў Пінскай дыяцэзіі можна будзе ўшанаваць крыж Напалеона Орды

18 мая ў Янаве Палескім (г. Іванава) у санктуарыі святога Андрэя Баболі адбудуцца цэнтральныя ўрачыстасці ў гонар нябеснага заступніка Палесся. Ужо традыцыйна штогод у суботу пасля 16 мая — дня мучаніцкай смерці і літургічнага ўспаміну святога — менавіта ў Янаве, дзе завяршыўся жыццёвы шлях Апостала Палесся, адбываюцца цэнтральныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці падзякі Пану Богу за дар гэтага вялікага прапаведніка і нябеснага ...

Читать далее »

У Віцебску развіталіся са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі. Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. 12 мая кс. Павел Кнурэк адслужыў ...

Читать далее »

У мінскай парафіі Святога Францішка Асізскага адбылася Першая Святая Камунія

Падчас урачыстай святой Імшы ў нядзелю добрага Пастыра, 12 мая 2019 года, пятнаццаць дзяцей з парафіі Святога Францішка Асізскага (Мінск, Уручча-1) упершыню прынялі Цела і Кроў Хрыста. Святая Імша распачалася са святочнай працэсіі перад якой дзеці ўрачыста прасілі сваіх бацькоў аб благаслаўленні. Гэтаму хвалюючаму дню папярэднічалі два гады катэхетычнай падрыхтоўкі, якую праводзіла Алена Казіміраўна Абухоўская. Заняткі па рэлігіі завяршыліся іспытам, ...

Читать далее »

Святы Айцец дазволіў арганізоўваць пілігрымкі ў Меджугор’е

Папа Францішак афіцыйна даў сваю згоду на арганізаванне пілігрымак у Меджугор’е. Іх зараз могуць афіцыйна арганізаваць дыяцэзіі і парафіі, а не як раней яны маглі адбывацца толькі ў прыватнай форме. Пра гэта заявіў 12 мая 2019 г. Апостальскі Нунцый ў Босні і Герцагавіне, арцыбіскуп Луіджы Пецуто і спецыяльны Апостальскі візітатар, арцыбіскуп Генрык Хосэр. Як адзначыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы ...

Читать далее »

Папа Францішак пра ролю манахінь: служыць, а не прыслугоўваць

Трэба яшчэ працаваць над разуменнем ролі манахінь у Касцёле, адзначыў Папа падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых манаскіх супольнасцей. 10 мая 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельніц ХХІ Пленарнай асамблеі Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц (Unione Іnternazionale Superiore Generali). У форуме ўдзельнічалі каля 850 манахінь з розных частак свету. Папа высока ацаніў мужнасць, з якой жаночыя манаскія супольнасці шукаюць ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сем’яў прайшлі ў кляштары назарэтанак у Навагрудку

З 6 па 9 мая ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 сем’яў (70 чалавек уключаючы дзяцей), якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Падчас сустрэчы сужэнцам было прапанавана прыгледзецца да духоўнага жыцця благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай, заснавальніцы супольнасці назарэтанак, і благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка і да рэалізацыі імі Божай волі. ...

Читать далее »