Усе навіны

Віталь Воранаў: “Чаму не пазычыць тое, што прыгожае?!”

Сёлета на Глыбоччыне з 3 па 5 мая ў трэці раз прайшоў Міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”. Стала ўжо добрай традыцыяй, што заканчваецца ён у нядзелю ў ўдзельскім храме. Мы спыталі ў галоўнага арганізатара фэсту Віталя Воранава, адкуль узнікла гэта традыцыя. – Я падгледзеў гэтую ідэю на іншых дударскіх фэстах у Польшчы і Славакіі. Калі там адбываецца дударскі фэст, ...

Читать далее »

Міністр унутраных спраў адказаў каталіцкім біскупам: “Дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы не будзе”

20 мая Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, што 24 студзеня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову №49 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі ...

Читать далее »

Творы сучасных беларускіх мастакоў выстаўлены ў касцёле ў Жодзішках

17 мая ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках, што на Смаргоншчыне, адбылося адкрыццё выставы твораў сучасных беларускіх мастакоў. На адкрыцці прысутнічалі прафесар мастацтвазнаўства Віктар Нямцоў, Віктар Барабанцаў, Эдуард Мацюшонак, Віктар Мікіта, Кастусь Качан, Алесь Суша, Анатоль Бяляўскі, які, дарэчы,  паходзіць з суседняга Вішнева, Галіна Бяганская, Таццяна Ласка. Папярэднічаў выставе сямідзённы пленэр, які праходзіў у прыгожых мясцінах, якія раскінуліся на маляўнічых ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў малітву за сем’і нашай краіны ў Росіцы

18 мая Росіца зноў вітала сваіх пілігрымаў, якія прыехалі сюды цэлымі сем’ямі, каб разам з дзецьмі правесці гэты сонечны дзень, а некаторыя сужэнцы вырашылі прысвяціць гэты час выключна адно аднаму. Малітва ў росіцкай святыні распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыяй. Ружанец з разважаннямі на тэму сям’і і маёвае набажэнства аб’ядналі ўсе праблемы і жыццёвыя сітуацыі сучаснай ячэйкі грамадства. У гэты ...

Читать далее »

Святы Пасад агучыў тэму наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў

“Любоў у сям’і – пакліканне і шлях да святасці”, — так гучыць тэма наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе з 23 па 27 чэрвеня 2021 г. у Рыме. Яе агучылі 17 мая 2019 г. у Ватыкане. Тэму абраў Святы Айцец. Ён жадаў падкрэсліць глыбокае і збаўчае значэнне сямейных адносін у паўсядзённым жыцці. У сужэнскай і сямейнай любові раскрываецца каштоўны дар ...

Читать далее »

Сакрамант канфірмацыі адбыўся ў Шчучыне

15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 38 вернікам (36 маладым людзям і 2 дарослым) сакрамант канфірмацыі. Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто прымаў сакрамант хрысціянскай сталасці. Звяртаючыся да іх, ён заахвоціў заўсёды трымацца веры сваіх продкаў і быць гатовымі адважна штодня ёю жыць і бараніць яе. На заканчэнне ...

Читать далее »

В Риме открылся Этический отель

В центре Рима, недалеко от Пьяцца-дель-Пополо, открылся Этический отель, большинство сотрудников которого – люди с ограниченными возможностями, а вся прибыль передается ассоциациям, помогающим людям с инвалидностью. Основатель и владелец гостиницы – 45-летний Антонио Пелози. Гостиничный бизнес – традиция его семьи, и по окончании миланского университета «Боккони» он собирался последовать по тому же пути. Но в возрасте 33 лет Антонио попал ...

Читать далее »

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» пераехала на новае месца

16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка». Кс. Віктар шчыра падзякаваў пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалаю Ціхановічу за размяшчэнне рэдакцыі ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча, супрацоўніцтва і падтрымку. Першы нумар газеты вярстаўся ў кватэры тэхнічнага рэдактара Змітра Лупача, затым быў толькі «стол» ...

Читать далее »

Святы Пасад цікавіць развіццё робататэхнікі і штучнага інтэлекту

Падчас канферэнцыі “Робататэхніка, штучны інтэлект і чалавецтва”, 16-17 мая ў Ватыкане, эксперты з розных краін будуць размаўляць аб наступствах аўтаматызацыі працэсаў у бізнесе і грамадстве. Форум арганізавалі сумесна Папскія акадэміі: навук і сацыяльных навук. Удзельнікі, між іншым, з Швейцарыі, Швецыі, Германіі, Італіі, зоймуцца рознымі абласцямі грамадства, на якія мае спецыфічны ўплыў аўтаматызацыя. Да іх адносяцца: прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя і ...

Читать далее »

Папа Францішак: злы хоча знішчыць чалавека, але Езус на нашым баку

Калі нам пагражае зло, Езус знаходзіцца на нашым баку і прыходзіць нам на дапамогу, нагадаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 15 мая на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў увагу на яе апошніх словах: “Але збаў нас ад злога” (Мц 6,12b). Ён заўважыў, што гэтымі словамі, чалавек, які моліцца, просіць не ...

Читать далее »