Святы Пасад цікавіць развіццё робататэхнікі і штучнага інтэлекту

Падчас канферэнцыі “Робататэхніка, штучны інтэлект і чалавецтва”, 16-17 мая ў Ватыкане, эксперты з розных краін будуць размаўляць аб наступствах аўтаматызацыі працэсаў у бізнесе і грамадстве.

Форум арганізавалі сумесна Папскія акадэміі: навук і сацыяльных навук. Удзельнікі, між іншым, з Швейцарыі, Швецыі, Германіі, Італіі, зоймуцца рознымі абласцямі грамадства, на якія мае спецыфічны ўплыў аўтаматызацыя. Да іх адносяцца: прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя і медыцына, а таксама новая зброя. Навукоўцы з розных дысцыплін абмяркуюць этычныя пытанні, што тычацца магчымай “свядомасці” робатаў, адносін чалавек-робат і ўплыву развіцця робататэхнікі на рынак працы, беднасць і глабальнае эканамічнае развіццё.

Сярод удзельнікаў будзе, напрыклад, прафесар нейрафізіялогіі Вольф Зінгер з Франкфурту-на-Майне, які на працягу многіх гадоў прапагандуе спрэчную тэорыю аб тым, што на самой справе не існуе такога паняцця, як свабодная воля чалавека.

Трэба нагадаць, што ў канцы лютага Папскія акадэміі арганізавалі канферэнцыю на тэму “Робататэхніка, чалавек, машына і здароўе”, аб магчымасцях і межах штучнага інтэлекту ў сферы аховы здароўя і дэмакратыі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі