Усе навіны

Святы Пасад пра сітуацыю Вэнсана Ламбэра

Святы Пасад скіраваў спецыяльнае паведамленне ў сувязі з сітуацыяй Вэнсана Ламбэра – 42-гадовага француза, які ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў коме. У 2008 годзе Вэнсан Ламбэр трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю, пасля чаго знаходзіцца ў “хранічным вегетатыўным стане”. У красавіку 2019 г. Дзяржаўны савет Францыі пастанавіў адключыць яго ад сістэмы штучнага харчавання і гідратацыі. Гэта рашэнне падтрымала яго ...

Читать далее »

Фестываль «Магутны Божа» праходзіць у Магілёве

З 18 па 25 мая ў Магілёве праходзіць XXIII Міжнародны фестываль «Магутны Божа», у якім бяруць удзел прадстаўнікі 14 краін. Упершыню на фестываль духоўнай музыкі ў Магілёў прыбылі госці з Партугаліі, Швецыі і Аўстрыі. Усяго гэтае музычнае свята духоўнасці і культуры сабрала ў горадзе на Дняпры больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў. Традыцыйна праграма фестывалю складаецца з выступленняў прадстаўнікоў трох хрысціянскіх ...

Читать далее »

Брацтва кармэліцкага шкаплера павялічваецца ў Віцебскай дыяцэзіі

19 мая ў Браслаўскую парафію завітаў айцец кармэліт босы Юрый Находка OCD. Святар распавёў пра сутнасць сакрамэнталія шкаплер і прыняў у брацтва шкаплера ўсіх жадаючых, паведамляе waladarka.by. «Кожны з нас хоча мець пэўную дапамогу ў дарозе да Неба, каб гэты шлях да нашай Нябеснай Айчыны быў лягчэйшым. Мы хочам карыстацца рэлігійнымі рэчамі, якія маем», ‒ адзначыў святар і нагадаў, што шкаплер ...

Читать далее »

Папа Францішак падарыў свой крыж пацярпелым у экалагічнай катастрофе

Гэта месца параненага сэрца Касцёла і чалавецтва, — так бразільскі Брумандзінью, дзе ў выніку прарыву плаціны загінулі 270 чалавек, назваў прадстаўнік Святога Пасаду. Сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, мансеньёр Бруно Мары Дзюфэ адправіўся ў горад на ўсходзе Бразіліі па загаду Папы Францішка, каб, перш за ўсё, завезці яго выразы спачування і салідарнасці. Жыхарам, якія перажылі трагедыю, прадстаўнік Святога ...

Читать далее »

Урачыстасць І Святой Камуніі ў Лаздунах

19 мая, у прыгожы веснавы дзень, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) адбылася вялікая ўрачыстасць – 10 маленькіх сэрцаў у першы раз прынялі Святую Камунію. Ранкам, на касцёльнай тэрыторыі, было вельмі сонечна і прыгожа. Твары маладых парафіян, а таксама іх бацькоў і хросных, свяціліся ад усмешак. Перад пачаткам святой Імшы ксёндз-пробашч Анджэй Бурак прывітаў усіх ...

Читать далее »

4 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі: у Польшчы нарадзіліся шасцярняты

Важаць яны ў сярэднім па кілаграму. Упершыню ў Польшчы нарадзіліся адразу шэсць немаўлятаў-блізнят. Незвычайныя роды адбыліся ў Кракаве. Роды правялі праз кесарава сячэнне на 29 тыдні цяжарнасці. Мама шасцярні адчувае сябе добра і шчаслівая, адзначаюць медыкі. Імя парадзіхі пакуль не называецца. Немаўляты – чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі – пакуль знаходзяцца ў інкубатары для неданошаных дзяцей. Двайняты важаць у сярэднім ...

Читать далее »

У Навагрyдку прайшоў IV Фестываль сям’і (відэа)

Ён быў арганізаваны парафіяй Святога Міхала Арханёла і адбыўся ў суботу, 18 мая. Як і ў мінулыя гады, фестываль сабраў шмат сем’яў рознага веравызнання і стаў для навагрудчан сапраўдным святам. Да пачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася святочная Імша ў інтэнцыі сем’яў. Затым у суправаджэнні аркестра і дзіцячага ансамбля “Жавароначкі” усе прысутныя прайшлі ад плошчы да гарадскога парку, дзе адбывалася асноўная частка фестывалю. ...

Читать далее »

Кураняты для патрабуючых: незвычайны дабрачынны праект ад Caritas

З 13 мая супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуюць новы праект па падтрымцы патрабуючых. У межах праекта валанцёры бясплатна даставілі 10 225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час. Спецыяльная машына развозіла куранят-бройлераў і раздавала каля касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Адрасаты дабрачыннага праекту — малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, а таксама людзі, якія ...

Читать далее »

Бюро фінансавай інфармацыі дало справаздачу за 2018 год

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан зрабіла справаздачу за 2018 год. Паводле аўтараў дасье, былі дасягнуты значныя поспехі, як у рамках нарматыўна-прававой базы, так і ў дачыненні да сістэмы справаздачнасці. Сур’ёзным крокам наперад стала ўступленне Святога Пасаду і Ватыкана ў Адзіную зону плацяжоў у еўра (SEPA). “Паспяховае прымяненне SEPA з’яўляецца вельмі станоўчым знакам, паколькі дапамагло палегчыць плацяжы і ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная

Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...

Читать далее »