Усе навіны

Малітвай у Браславе распачнецца адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр

Сёння, 1 жніўня а 15 гадзіне ў Браслаўскім касцёле сумеснай малітвай біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і Кіраўніка Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыта Сяргея Гаека распачнецца ўрачыстае адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр, што ў возеры Неспіш каля Браслава. Вядома, што каля 70 валанцёраў выказалі жаданне прыняць удзел у раскопках скляпоў манастыра, вядомага з 1500-х гадоў. Канчатковая мэта праекта, як сцвярджае ...

Читать далее »

Біскупы ЗША супраць вяртання смяротнага пакарання

Каталіцкія біскупы ЗША выступаюць супраць ініцыятывы, абвешчанай адміністрацыяй Дональда Трампа, па аднаўленні выканання вышэйшай меры пакарання на федэральным узроўні. Старшыня камітэта епіскапату па справах нацыянальнай справядлівасці і чалавечага развіцця, біскуп Франк Дьюэн заклікаў улады адмовіцца ад вяртання да смяротнага пакарання і прыняць да ўвагі вучэнне Касцёла на гэтую тэму. У спецыяльнай заяве іерарх нагадаў прамову Францішка перад членамі Амерыканскага кангрэсу ...

Читать далее »

Рахунак сумлення паводле Святога Ігнацыя (5 крокаў)

Малітва не мае нічога супольнага з магіяй. Малітва — гэта размова з Богам. Таму запрашай Бога быць з табой ў гэтую асвечаную гадзіну дня. Святы Ігнацый верыў, што мы можам знайсці Бога ва ўсім,  а значыць і ў кожным моманце жыцця, нават у самым звычайным. Каб гэта адбылося, нам трэба толькі прысвяціць крыху часу на разважанні над тым, што мы ...

Читать далее »

У Ватыкане ўзнікне структура для паведамлення пра злоўжыванні

У Ватыкане будзе створана пастаянная, публічная і лёгкадаступная сістэма для паведамлення аб злачынствах і занядбаннях у сферы злоўжыванняў супраць непаўналетніх і ўразлівых дарослых асобаў. Структура павінна быць сфармавана да канца 2019 г. Аб гэтым Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан, кардынал Анджэла Камастры, у спецыяльным лісце паінфармаваў усіх кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай куры, а таксама душпастарыў, якія здзяйсняюць духоўнае служэнне на тэрыторыі ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала юбілейны летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця

З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатарам летніка былі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая. У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, але таксама і таму, што яго наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche ...

Читать далее »

Папа абнавіў склад Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах

Папа прызначыў новых членаў Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах, якая дзейнічае пры Кангрэгацыі Веравучэння. Склад структуры змяняецца кожныя пяць гадоў. Новымі членамі Калегіі сталі: арцыбіскуп Філіпа Янонэ, біскуп Андрэа Мільявака, біскуп Эджыдзіа Міраголі, арцыбіскуп Карла Рабэрта Марыя Рэдаэлі, арцыбіскуп Артур Рошэ, біскуп П’ер Антоніа Паванэла і арцыбіскуп Кірыл Васіль. Папа прызначыў таксама замяшчаючым членам структуры арцыбіскупа Хасэ Луіса Малагана. Калегія ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню паклікання, адбыліся ў Мядзелі

З 25 па 28 ліпеня ў мядзельскім кляштары кармэлітаў босых адбыліся рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню паклікання. На рэкалекцыі прыбылі двое хлопцаў з парафіі Божага Цела ў Мінску, дзе служаць айцы кармэліты. Час рэкалекцый быў напоўнены малітвай, цішынёй і канферэнцыямі кармэліцкай духоўнасці. Айцец Аляксандр Стока ОСD, адказны за пакліканні ў Дэлегатуры кармэлітаў на Беларусі, звярнуў увагу юнакоў на вобраз Марыі, ...

Читать далее »

Итальянские семьи принимают беженцев у себя дома

Выступаешь за приём мигрантов? А сколько из них ты готов принять у себя дома? Такой аргумент нередко выдвигают в ответ на призывы к гостеприимству по отношению к тем, кто приезжает в Европу искать лучшей жизни. Оказывается, тех, кто действительно готов открыть двери своего дома беженцам, не так уж мало. Об одной из таких семей — присоединившихся к проекту «Каритас» под ...

Читать далее »

Крыштальны сабор. Фотафакт

Гэты святыня знаходзіцца ў горадзе Гардн-Гроў, штат Каліфорнія. Сёння гэта сабор дыяцэзіі Орынджа. Будаўніцтва храма пачалося ў 1977 годзе і працягвалася тры гады. Спачатку ён належаў да Рэфармацкай царквы Амерыкі, і з улікам пагрозы банкруцтва ў сярэдзіне лістапада 2011 года царква была прададзена рыма-каталіцкай дыяцэзіі за 57,5​​мільёна долараў. З таго часу святыня не змянялася звонку, але знутры была перароблена для ...

Читать далее »

Папа Францішак моліцца за мігрантаў, якія загінулі ў Міжземным моры

Папа выказаў свой смутак у сувязі з гібеллю мігрантаў у Міжземным моры. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 28 ліпеня прайшла ў Ватыкане. “Я са смуткам прыняў навіну пра драматычнае караблекрушэнне, якое здарылася некалькі дзён таму ў водах Міжземнага мора і ў выніку якога згубілі жыццё дзясяткі мігрантаў, сярод якіх жанчыны і дзеці. ...

Читать далее »