Усе навіны

Два новапрэзбітары-беларусы ў супольнасці палатынаў. Адзін паходзіць з Віцебскай дыяцэзіі

8 мая ў семінарыйным касцёле Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) прэзбітэрскае пасвячэнне ў супольнасці палатынаў прынялі два беларусы — дыякан Руслан Пецкелюн SAC з Воранава (Гродзенская дыяцэзія) і дыякан Павел Зайцаў SAC з Талачына (Віцебская дыяцэзія). Пасвячэнне чатыром кандыдатам да святарства ўдзяліў дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Рафал Маркоўскі. Іерарх, звяртаючыся да дыяканаў, нагадаў, што ў Вячэрніку Хрыстус аб’явіў сваім апосталам ...

Читать далее »

Папа памоліцца аб “развязанні вузлоў”, выкліканых пандэміяй

Ружанцовай малітвай перад абразом Маці Божай, якая развязвае вузлы, Святы Айцец завершыць малітоўны марафон у інтэнцыі спынення пандэміі, аднаўлення грамадскага жыцця і прафесійнай дзейнасці. Ружанец пройдзе 31 мая 2021 года ў Ватыканскіх садах. Ён распачнецца ў 17.45 па рымскім часе ўрачыстай працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы, вельмі дарагога Францішку. Арыгінал гэтай іконы захоўваецца ў касцёле св. ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з былой вязніцай Аўшвіца беларускага паходжання

Святы Айцец сустрэўся з Лідзіяй Максімовіч, якая ў маленстве перажыла жахі канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў і эксперыменты сумнавядомага Ёзэфа Менгеля. Кароткая сустрэча адбылася 26 мая 2021 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Калі Папа падышоў да мяне, я закасала рукаў і паказала яму лагерны нумар. На імгненне ён спыніўся, узяў маю руку і пацалаваў гэты нумар”, — распавяла 77-гадовая полька ...

Читать далее »

Рэкалекцыі ў Навагрудку з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС (+праграма)

З 18 па 20 чэрвеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму звязаную з пазнаннем Божага слова. Рэкалекцыі правядзе айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, пробашч з Росіцы, які на працягу 12 гадоў праводзіў рэкалекцыі ў Оршы, шматгадовы капелан 12-й калоніі ў Оршы. Пятніца, 18 чэрвеня: 18.00 – святая Імша; 19.00 – вячэра; 20.00 – Адарацыя, споведзь; 21.00 ...

Читать далее »

Святы Айцец: няхай Марыя агорне апекай усіх маці

Папа Францішак пажадаў вернікам Божага дару радасці і запэўніў у малітве за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіця. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, 26 мая 2021 г. у Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на літургічны ўспамін св. Філіпа Нэры, шырока вядомага як “святы радасці”. “Няхай спакойная радасць, дар Бога, суправаджае і ўзбагачае шлях кожнага з вас”, — пажадаў ён. ...

Читать далее »

26 мая — день памяти Святого Филиппа Нери

Святой Филипп Нери (итал. Filippo Neri), итальянский священник, церковный деятель, основатель Конгрегации ораторианцев; родился 21 июля 1515 года во Флоренции. Умер 26 мая 1595 года в Риме. Жизнь и деятельность Происходил из семьи флорентийского юриста. В детстве Филипп много времени проводил в доминиканском монастыре Св. Марка, где сохранялись традиции Джироламо Савонаролы (глубокое уважение к которому Филипп сохранял на протяжении всей жизни). В 1532 отец отправил его в г. Сан-Джермано ...

Читать далее »

Падключайма сэрцы. Размова пра малітву праслаўлення з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС

«За малітвай праслаўлення стаіць пэўны духоўны досвед людзей, якія ёю моляцца; яны, як правіла, шмат часу прабываюць на асабістай малітве, у слове Божым, у страху Божым, у пакланенні Богу. Гэта ў пэўным сэнсе яднанне Духа Бога і духа чалавека. Не варта легкадумна ставіцца да такіх сур’ёзных рэчаў». — Айцец Аляксандр, калі я чую, што малітва праслаўлення лёгкая, бо, маўляў, для ...

Читать далее »

Новыя лектары прыняты ў літургічную службу алтара ў Смаргоні

23 мая ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні былі прынятыя да літургічнай службы алтара новыя лектары. Лектар – гэта асаблівая паслуга падчас Літургіі, якая цалкам накіраваная на чытанне і ўшанаванне Божага Слова. Кандыдаты: Урбанайць Канстанцін, Жамойда Антон, Дудко Міхал і Надзіч Павел, амаль два гады рыхтаваліся падчас лектарскага курсу. На фармацыйных сустрэчах паглыблялі гісторыю ...

Читать далее »

Адзін дзень з жыцця семінарыста-першакурсніка

Тры гады таму ў беларускіх каталіцкіх семінарыях быў уведзены прапедэўтычны (падрыхтоўчы) курс у фармаце першага года навучання. “Каталіцкі Веснік” наведаў клерыкаў-першакурснікаў і даведаўся, як жыве і функцыянуе семінарыя. Падрыхтоўчы год з сядзібай ў Мінску лічыцца першым годам Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне і Пінску. Калі казаць агулам, гэта такі падрыхтоўчы курс, які дазваляе хлопцам пазнаць асноўныя праўды веры, катэхізіс, каб ...

Читать далее »

Сальватарыяне пра свайго беатыфікаванага заснавальніка

15 мая 2021 гога заснавальнік супольнасці сальватарыянаў айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан быў беатыфікаваны. Гэта стала магчымым, калі Кангрэгацыя па справах кананізацыі прызнала цудам аздараўленне дзяўчынкі з Бразіліі праз яго заступніцтва. Беатыфікацыя заснавальніка — вялікая радасць для сальватарыянаў: святароў, братоў, сясцёр і свецкіх асоб, якіх налічваецца больш за пяць тысяч. Сальватарыяне, якія нясуць служэнне ў Браславе, распавядаюць пра ролю ...

Читать далее »