Рэкалекцыі ў Навагрудку з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС (+праграма)

З 18 па 20 чэрвеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму звязаную з пазнаннем Божага слова.

Рэкалекцыі правядзе айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, пробашч з Росіцы, які на працягу 12 гадоў праводзіў рэкалекцыі ў Оршы, шматгадовы капелан 12-й калоніі ў Оршы.

Пятніца, 18 чэрвеня:

18.00 – святая Імша;
19.00 – вячэра;
20.00 – Адарацыя, споведзь;
21.00 – уводзіны да курсу, уводзіны да медытацыі;
22.00 – самастойная праца;

Субота, 19 чэрвеня:

08.00 – сняданне;
09.00 – медытацыя;
10.30 — першая лекцыя і самастойная праца;
12.00 – святая Імша;
13.00 – абед;
15.00 – другая лекцыя і самастойная праца;
18.00 – вячэра;
20.00 – адарацыя, паўтор таго што было важным;

Нядзеля, 20 чэрвеня:

08.00 – сняданне;
09.00 – трэцяя лекцыя і самастойная праца;
11.00 – святая Імша;
12.30 – заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”;
13.00 – абед.

Будзе магчымасць размовы са святаром па жаданні, пасля папярэдняга ўзгаднення.

Адрас: вул. Савецкая 2, г. Навагрудак, Гродзенская вобл

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл. +37544 771-99-83 — Марына.

для друку для друку