Сюрпрыз для Бэнэдыкта XVI да 70-годдзя святарства, якое прыпадае на 29 чэрвеня 2021 года, рыхтуе яго сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн. У гэты дзень падчас св. Імшы ў капліцы кляштара Mater Ecclesiae, у якім жыве Папа-эмерыт, праспяваюць былыя харысты яго брата ксяндза Георга Ратцынгера. Бэнэдыкт XVI памятае, што цырымонія яго пасвячэння была доўгай, узгадвае ён таксама як уразіў яго кардынал Міхаэль ...
Читать далее »Усе навіны
Родныя ў манастве і духавенстве
Сярод манахінь і святароў нашай краіны ёсць родныя браты і сёстры. “Каталіцкі Веснік” пагутарыў з некаторымі з іх. Айцец Юрый Кулай OCD і сястра Магдаліна Кулай CSCII нарадзіліся і выраслі ў Брэсце. Старэйшы амаль на тры гады айцец Юрый. Іх тата быў з праваслаўнай сям’і, а маці з каталіцкай. Шлюб бацькі бралі ў Касцёле і дзяцей выхоўвалі ў каталіцкай веры. ...
Читать далее »Поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня пажылых людзей
22 чэрвеня Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпуста з нагоды І Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 25 ліпеня 2021 года, натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, прымуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра, ці іншых набажэнствах, ...
Читать далее »Іракскі кардынал: папскі візіт не прывёў да змен
Сітуацыя хрысціян у Іраку ніяк не змянілася, яны па-ранейшаму не могуць вярнуцца ў свае дамы, адкуль іх выгналі джыхадзісты, і карыстацца поўным грамадзянствам, — адзначыў кардынал Луіс Рафаэль Сако. Халдэйскі Патрыярх Вавілона падкрэсліў, што іракскія ўлады не выканалі сваіх абяцанняў, дадзеных Францішку. У прыватнасці, не распачаты рамонт храмаў, нічога не зроблена для аднаўлення рэлігійнага турызму. Кардынал у даволі сумным ключы ...
Читать далее »У Навагрудку асвяцілі адноўлены алтар
19 чэрвеня ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылося асвячэнне адноўленага алтара Святога Крыжа, які разам з будынкам касцёла быў знішчаны бальшавікамі пасля ІІ Сусветнай вайны. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі іерарх раскрыў сутнасць Крыжа Хрыстаа, а на заканчэнне Імшы асвяціў адноўлены алтар. Пасля адбылося адкрыццё выставы мастацкіх твораў Анатоля Наліваева пад назвай «Храмы Радзімы». ...
Читать далее »Касцёл без цвікоў і пелікан на алтары. Вандроўка з людьмі з інваліднасцю па Браслаўшчыне
Сумесныя паездкі сясцёр эўхарыстак з дарослымі з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Браславе становяцца добрай традыцыяй. Раней яны наведвалі пра рэкалекцыі для людзей з інваліднасцю з наведваннем святыняў у Відзах, Далёкіх і Опсе. Сёлета вырашылі працягнуць знаёмства з касцёламі Браслаўшчыны і прысвяцілі суботу міні-падарожжу па прыгожым і багатым на святыні родным краі. 19 ...
Читать далее »У пасольстве Францыі прайшоў дабрачынны вечар па зборы сродкаў на Будслаўскую святыню
16 чэрвеня ў Мінску адбыўся дабрачынны вечар па зборы сродкаў на аднаўленне Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай пасля пажару. Як інфармуе budslau.by, ён быў арганізаваны пасольствам Францыі ў Беларусі. У дабрачынным вечары прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса з розных краін, а таксама міжнародных арганізацый — МФВ, ААН. Сярод ганаровых гасцей — прадстаўнікі некалькіх канфесій. На пачатку вечара гасцей вітаў пасол ...
Читать далее »Сакрамант канфірмацыі і развітанне з пробашчам у Параф’янаве
Падзея адбылася ў нядзелю 20 чэрвеня. Святая Імша распачалася а 11-й гадзіне з урачыстага ўваходу біскупа Алега Буткевіча, пробашча ксяндза Рамана Мурзіча і міністрантаў у храм. Напачатку вернікі ўрачыста прывіталі біскупа Алега і паднеслі яму каравай. Біскуп у адказ выказаў словы падзякі, а таксама падзякаваў Богу за добрае сонечнае надвор’е. Сакрамант канфірмацыі прынялі 36 чалавек Пасля Літургіі слова пробашч ксёндз ...
Читать далее »Катэдра ў Сант’яга-дэ-Кампастэла стала лягчэйшай на 750 тон
У выніку мадэрнізацыі, якая вялася ў катэдры святога Якуба ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, атрымалася зменшыць вагу святыні на 750 тон. Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, плошча праведзеных работ склала каля 2,5 тыс квадратных метраў. Улады рэгіёна Галісія, што на паўночным захадзе Іспаніі, дзе знаходзіцца гэтае надзвычай папулярнае сярод пілігымаў месца культу, інфармуюць, што за мінулае дзесяцігоддзе ўдалося зменшыць вагу будынку між ...
Читать далее »Католические епископы посвятят Ближний Восток Святому Семейству
Католические епископы посвятят Ближний Восток Святому Семейству 27 июня во время торжественной cвятой Мессы в базилике Благовещения в Назарете «с участием всех епископов Святой Земли». Подробно об этом акте посвящения рассказал Латинский Патриарх Иерусалима Пьербаттиста Пиццабалла в письме к собратьям-епископам от 11 июня. «Мы освятим специально написанную икону Святого Семейства, содержащую реликвии из той же базилики Благовещения Пресвятой Богородицы. Икона ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!