У Віцебску ў парафіі святога Антонія Падуанскага 9 лістапада 2023 года быў ахрышчаны спадар Леанід. Спадару Леаніду 84 гады. Падчас размовы з пробашчам парафіі кс. Антонам Лагунёнкам Леанід папрасіў, каб яго пахрысцілі. Ён сказаў, што верыць у Бога і хоча быць з Ім. Праз тры тыдні, пасля падрыхтоўкі да сакраманту хросту, яго ахрысцілі падчас св. Імшы. Хроснымі бацькамі Леаніда былі ...
Читать далее »Усе навіны
Папа Францішак адкрыў шлях да беатыфікацыі сузаснавальніка СДМ
8 лістапада 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць чатыры дэкрэты, якія тычацца беатыфікацыйных працэсаў. У першую чаргу гаворка ідзе пра прызнанне цуду, які быў здзейснены праз заступніцтва аргенцінскага кардынала Эдуарда Франсіска Піроніа (1920-1998). З 1975 па 1984 год іерарх быў прэфектам Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця ...
Читать далее »Беларускія іерархі прынялі ўдзел у ІІІ Малітоўным кангрэсе pro-life ў Навагрудку
Ужо традыцыйна ў лістападзе ў Навагрудку праходзіць Малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і, адной з мэтаў якога ёсць пакаянне за грахі нашага народа супраць жыцця. Цэнтральным момантам трохдзённага трэцяга Кангрэсу сталася пакутная пілігрымка, якая прайшла 4 лістапада з Навагрудка ва Ўселюб. Увечары гэтага самага дня пасля св. Імшы адбыўся ўрачысты акт пакаяння у касцеле Св. Архнёла Міхала, у якім ...
Читать далее »Папа Францішак ахрысціў 13-е дзіця ўкраінскай сям’і
Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта. Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага. “Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае ...
Читать далее »Малітва за спачылых святароў з удзелам біскупаў прайшла ў Гродне
3 лістапада, у актаву малітваў за памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі спачылага духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. На Імшы сабраліся канонікі катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, іншыя святары, сёстры законныя і вернікі, якія сваёй малітвай хацелі выказаць удзячнасць за дабро, спазнанае ў жыцці ад духоўных асобаў. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш ...
Читать далее »Сястра Бэкар пасля Сінода: змены могуць быць уведзены хутка
Намесніца сакратара (падсакратар) Сінода Біскупаў, адзначыла, што ўжо цяпер існуюць магчымасці для больш актыўнага ўдзелу свецкіх, асабліва жанчын, у жыцці каталіцкіх суполак, а таксама для змен, якія можна рэалізаваць неадкладна. “Ёсць шмат рэчаў, якія могуць быць зроблены заўтра ці ў бліжэйшы час на мясцовым узроўні. Таму ўсё, што можна рэалізаваць для ўкаранення неабходнага стылю сінадальнасці, для стварэння душпастырскіх рад, для ...
Читать далее »Гульня для дзяцей на Адвэнт ад «Каталіцкага Весніка»
Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўспамін усіх памерлых: дапаможам ім нашай малітвай
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў святую Імшу арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што святы ўсіх святых і ўсіх памерлых узаемна дапаўняюць адно аднаго. Па яго словах, яны нівелююць розніцу паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, разбураюць бар’ер, які аддзяляе зямное жыццё ад вечнасці, і дазваляюць лепей ...
Читать далее »Святы Айцец паразмаўляў з Прэзідэнтам Ірана
5 лістапада 2023 года Папа Францішак паразмаўляў па тэлефоне з Прэзідэнтам Ірана Ібрагімам Раісі, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, удакладняючы, што размова адбылася па ініцыятыве іранскага боку. Сайт Прэзідэнта Ірана паведаміў, што Раісі ацаніў заклікі Папы да спынення агню ў Газе. Гэту просьбу Святы Айцец паўтарыў падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра, заклікаючы таксама прыкласці ...
Читать далее »Арцыбіскуп Станеўскі наведаў парламент, дзе ўзяў удзел у круглым стале па абмеркаванні новага закону аб рэлігійных арганізацыях
У пятніцу 3 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў візіт у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Па запрашэнні парламентарыяў з Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі беларускі іерарх узяў удзел у працы круглага стала, прысвечанага абмеркаванню новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Арцыбіскупа Станеўскага суправаджаў кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!