Калядная яліна прыбыла на плошчу святога Пятра

23 лістапада 2023 года на плошчу святога Пятра была дастаўлена калядная яліна. Раніцай яе ўсталявалі побач з абеліскам перад базілікай. Дрэва паходзіць з італьянскіх Альп – яго падарыла вёска Макра ў П’емонце з 48 жыхарамі.

Падарожжа ў бок Ватыкана пачалося ў панядзелак, 20 лістапада, у даліне Майра. Пасля спілоўкі дрэва вышынёй каля 28 метраў на верталёце даставілі да бліжэйшай прасёлкавай дарогі, а затым пагрузілі на спецыяльны грузавік, які рухаўся з хуткасцю не больш за 60 км у гадзіну. У бліжэйшыя дні яліну пачнуць упрыгожваць.

9 снежня, з надыходам цемнаты, на плошчы святога Пятра адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя калядных дрэва і ясляў. Сёлета апошнія створаны па ўзоры італьянскага месца пілігрыамак Грэча.

З завяршэннем літургічнага перыяду Божага Нараджэння, 7 студзеня 2024 года, калядную кампазіцыю разбяруць.

Традыцыйна яліну для плошчы святога Пятра Пантыфіку дораць. Раней, апрача Італіі, гэта рабілі такія краіны як Аўстрыя, Польшча, Славенія, Германія.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі