Усе навіны

Як атрымаць поўны адпуст у гэтыя дні?

Ва ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада) можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго душы, якія пакутуюць у чыстцы. Для гэтага трэба прыняць удзел у святой Імшы, быць у стане асвячальнай ласкі і прыняць Святую Камунію, памаліцца «Ойча наш» і «Веру ў Бога», а таксама памаліцца ў намерах Святога Айца. Адпуст можна ахвяраваць за душу аднаго ...

Читать далее »

Асудзілі біскупа, выгналі езуітаў: што адбываецца з Касцёлам у Нікарагуа

Каталіцкі касцёл у лацінаамерыканскай краіне Нікарагуа перажывае цяжкія гады, звязаныя з пераследам, арыштамі і дэпартацыямі. І хоць каталікі тут сутыкаюцца з рэпрэсіямі не ўпершыню, у апошнія гады тыя надзвычай узмацніліся з прычыны дзеянняў сямейнага дуэту, які кіруе краінай, – прэзідэнта Даніэля Артэгі і яго жонкі Расарыа Мурыллё, што займае пасаду віцэ-прэзідэнта. 77-гадовы Даніэль Артэга з юнацтва змагаўся з дыктатурай іншай ...

Читать далее »

Святыя Місіі адбыліся ў касцёле Святога Духа ў Віцебску

З 22 па 29 кастрычніка ў касцёле Святога Духа (г. Віцебск) адбыліся першыя ў гісторыі храма Святыя Місіі. Правялі іх місіянеры-аблаты Беззаганнай Панны Марыі з Шуміліна айцец Павел Лемех OMI і айцец Анджэй Юхневіч OMI. 2023 год для касцёла Святога Духа багаты на памятныя і важныя падзеі. 28 мая адсвяткавалі 20-годдзе заснавання супольнасці парафіяльнай і 10-годдзе кансэкрацыі святыні. А праз ...

Читать далее »

Падагульняючы дакумент першай сесіі Сінода абнародаваны ў Ватыкане

Увечары 28 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў. Дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. У ім бралі ўдзел 344 удзельнікі Сінода, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны. Справаздача, якая заахвочвае да яшчэ ...

Читать далее »

“Бог не памыляецца”. Жыццёвы шлях да капуцынаў брата Андрэя Багдановіча

Мяне завуць брат Андрэй Багдановіч, я капуцын. Нарадзіўся ў вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна ў 1993 годзе. Мой тата паходзіў з каталіцкай сям’і, мама – з праваслаўнай, бацькі ўзялі шлюб у касцёле. Мая сям’я вялікая: я – старэйшы брат і маю яшчэ чатырох сясцёр. — Як адбыліся Вашыя першыя крокі ў хрысціянства? — Ад самага дзяцінства ў касцёл мяне вадзілі дзядуля ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Патрыярхаў з Блізкага Усходу

27 кастрычніка 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі трох Патрыярхаў Каталіцкіх Усходніх Цэркваў з Блізкага Усходу. Яны змаглі асабіста паінфармаваць Папу пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма. У ёй бралі ўдзел Патрыярх Антыяхійскі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсуф Абсі з Сірыі, Патрыярх Антыяхійскі Мараніцкай Каталіцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі з Лівана і Патрыярх Кілікійскі Армянскай ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылося ў Браславе

28 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Госцем чарговага спаткання стаў біскуп Алег Буткевіч. Сустрэча распачалася а 10-ай гадзіне. Напачатку ксёндз Славамір Самковіч, душпастыр груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым Віцебскай дыяцэзіі, прывітаў удзельнікаў і коратка падвёў вынікі дзейнасці Апостальства за апошні год. ...

Читать далее »

400-годдзе мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча згадаюць у Рыме

Даследчыкі постаці Язафата Кунцэвіча з розных краін свету збяруцца ў Рыме з нагоды 400-годдзя мучаніцкай смерці гэтага апостала хрысціянскага адзінства. Святы быў забіты 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. 13-14 лістапада 2023 года ў Папскім усходнім інстытуце пройдзе міжнародная канферэнцыя на тэму: Самасвядомасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнне Язафата Кунцэвіча. Форум адбудзецца пад патранажам Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі

З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...

Читать далее »

Калядная елка сёлета прыбудзе на плошчу святога Пятра з Альпаў

Плануецца, што вялікая калядная елка для плошчы святога Пятра сёлета прыбудзе з італьянскіх Альпаў. Як паведаміла 24 кастрычніка 2023 года італьянская газета La Stampa – гэта падарунак альпійскай вёскі Марка. З месца, дзе расце 25-метровае дрэва ў даліне Майра, яно будзе дастаўлена на верталёце да дарогі, адкуль працягне свой шлях у Рым. З 21 лістапада 2023 года багата ўпрыгожаная і ...

Читать далее »